Пошук

Cookie Policy
The portal Vatican News uses technical or similar cookies to make navigation easier and guarantee the use of the services. Furthermore, technical and analysis cookies from third parties may be used. If you want to know more click here. By closing this banner you consent to the use of cookies.
I AGREE
Кардынал Паралін падчас размовы з журналістамі ў кулуарах мерапрыемства "Кафедра гасціннасці" ў Сакрафана Кардынал Паралін падчас размовы з журналістамі ў кулуарах мерапрыемства "Кафедра гасціннасці" ў Сакрафана   (ANSA)

Дзяржсакратар: здароўе Папы, канфлікты і спадчына Яна Паўла ІІ

Кардынал П'етра Паралін падзяліўся інфармацыяй пра стан здароўя Папы, заклікаў да міру ва ўсім свеце і ўзгадаў спадчыну святога Яна Паўла II напярэдадні 20-й гадавіны яго смерці.

Аляксандр Амяльчэня - Vatican News

27 сакавіка 2025 года вечарам у размове з журналістамі Дзяржаўны сакратар Яго Святасці паведаміў пра стан здароўя Францішка, які знаходзіцца ў Доме Святой Марты і адпачывае пасля нядаўніх праблем са здароўем.

Папа мае патрэбу ў адпачынку

"Папа не праводзіць аўдыенцый і не прымае наведвальнікаў. Зараз важна, каб ён знайшоў час на поўнае аднаўленне", - падкрэсліў кардынал падчас свайго выступу на мерапрыемстве "Кафедра гасціннасці" ў Сакрафана каля Рыма.

"Папа захоўвае цесную сувязь з усім Касцёлам і вернікамі", - заўважыў Паралін, адзначаючы падтрымку, якую Святы Айцец атрымлівае з усяго свету. "Малітвы за яго здароўе працягваюцца, людзі спадзяюцца на яго поўнае выздараўленне і вяртанне да служэння", - дадаў ён.

Вялікі тыдзень: чакаем рашэння Папы

Што тычыцца набажэнстваў Вялікага тыдня, уключаючы Імшу Вячэры Пана, кардынал адзначыў, што звычайна Францішак яе праводзіў у бальніцах ці турмах, але ў сёлета гэта малаверагодна. "Мы ўбачым, ці здолее Папа ўзначаліць урачыстасці або даручыць гэта іншаму кардыналу," - адзначыў ён.

Кардынал Паралін закрануў пытанні сусветных канфліктаў, спасылаючыся на словы Францішка, напісаныя падчас яго знаходжання ў бальніцы "Джэмэлі": "Мы павінны пачаць раззбройваць словы, каб яны не ператвараліся ў канфлікты і войны". Ён выказаў надзею на пазітыўныя вынікі перамоў па Украіне і заклікаў да стрыманасці ў канфлікце ў Газе.

Перамовы без умоў дзеля міру

"Перамовы павінны быць без умоў, - падкрэсліў ён, - каб дасягнуць справядлівага і трывалага міру". У справе Газы іерарх выказаў расчараванне тым, што часовы перамір'е не стала пастаянным: "Абодва бакі павінны праяўляць стрыманасць".

"Адчыніце дзверы Хрысту!"

Напярэдадні 20-й гадавіны адыходу ў вечнасць святога Яна Паўла II Дзяржсакратар прыгадаў галоўны заклік Папы: "Адчыніце дзверы Хрысту!" Ён падкрэсліў, што менавіта ў Хрысце можна знайсці адказы на найважнейшыя выклікі чалавецтва – як мінулыя, так і сучасныя.
 

28 сакавіка 2025, 09:49
Prev
April 2025
SuMoTuWeThFrSa
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
27282930   
Next
May 2025
SuMoTuWeThFrSa
    123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031