Пошук

Cookie Policy
The portal Vatican News uses technical or similar cookies to make navigation easier and guarantee the use of the services. Furthermore, technical and analysis cookies from third parties may be used. If you want to know more click here. By closing this banner you consent to the use of cookies.
I AGREE
Беларуская праграма Vatican News
Расклад Падкасты

Angelus: на нашы недахопы Бог адказвае празмернай любоўю

Глыбокая любоў Бога да чалавека здольная запоўніць нашы недахопы, сцвердзіў Пантыфік падчас малітвы Анёл Панскі, якая 19 студзеня 2025 года прайшла ў Ватыкане.

Марыя Валодзіна - Vatican News

“Евангелле сённяшняй літургіі (Ян 2, 1-11) распавядае пра першы знак, які ўчыніў Езус, ператварыўшы ваду ў віно падчас вяселля ў Кане Галілейскай. Гэты аповед прадвяшчае і падсумоўвае ўсю місію Езуса: у дзень прыходу Месіі, казалі прарокі, Пан зладзіць для ўсіх свята з найлепшымі вінамі (Іс 25, 6) і горы будуць сачыцца новым віном (Ам 9, 13). Такім чынам, Езус – Жаніх, які прынёс новае віно”, - сказаў Францішак.

Папа звярнуў увагу на дзве рэчы, якія вынікаюць з евангельскага ўрыўка: недахоп і празмернасць. З аднаго боку, віно заканчваецца, і Марыя кажа свайму Сыну: "Не маюць віна" (Ян 2, 3), з другога боку, Езус загадвае напоўніць шэсць вялікіх збаноў, і віно ў іх такое добрае, што кіраўнік вяселля хваліць жаніха за тое, што захаваў яго да канца. Такім чынам, знак Божы – гэта празмернасць. На чалавечыя недахопы Бог заўсёды адказвае празмернасцю сваёй любові (пар. Рым 5, 20), - падкрэсліў Святы Айцец.

Часам мы заўважаем, што і на нашым жыццёвым банкеце заканчваецца віно. Гэта здараецца, калі турботы, страхі або разбуральныя сілы зла пазбаўляюць нас смаку жыцця, ап'янення радасцю і прысмаку надзеі. Але гэты недахоп Пан шчодра запаўняе сваёй любоўю, - нагадаў Пантыфік.

Францішак заклікаў маліцца Панне Марыі, каб заступалася за нас і ў гэты Юбілейны год дапамагла нам нанова адкрыць радасць сустрэчы з Езусам.

19 студзеня 2025, 12:21

Мінулая марыйная малітва

Увесь кантэнт >
Prev
April 2025
SuMoTuWeThFrSa
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
27282930   
Next
May 2025
SuMoTuWeThFrSa
    123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031