Біскупы Калумбіі і Венесуэлы разам дапамагаюць пасля землятрусаў
Аляксандр Амяльчэня - Vatican News
Біскуп Франсіска Хав’ер Муньера знаходзіцца ў Венесуэле, дзе сустрэўся са старшынёй венесуэльскага епіскапату біскупам Хесусам Гансалесам дэ Саратэ. Візіт мае на мэце ўмацаваць душпастырскае супрацоўніцтва і сацыяльную дапамогу пасля землятрусаў, якія ў апошнія тыдні закранулі абедзве краіны.
Як паведаміў венесуэльскі епіскапат, сустрэча павінна спрыяць абмену досведам і аб’яднанню намаганняў на карысць пацярпелых. Біскуп Муньера падкрэсліў, што дэлегацыя прыбыла, каб перадаць Касцёлу і венесуэльскаму народу салідарнасць калумбійцаў. "Мы хочам разам дзяліць нашы пакуты, але таксама надзею, і ўмацоўваць повязі салідарнасці і супольнасці паміж нашымі Касцёламі", - сказаў іерарх.
24 чэрвеня 2026 года Венесуэлу скаланулі два моцныя землятрусы магнітудай 7,2 і 7,5. Яны адбыліся на поўначы краіны і прывялі да значных чалавечых ахвяр і разбурэнняў. 10 жніўня 2026 года магутны землятрус магнітудай 7,4 адбыўся на захадзе Калумбіі, у дэпартаменце Чока, выклікаўшы разбурэнні і чалавечыя ахвяры ў некалькіх рэгіёнах краіны.