Пошук

Разбураны землятрусам касцёл у горадзе Ла-Гуайра Разбураны землятрусам касцёл у горадзе Ла-Гуайра  (AFP or licensors)

Епіскапат Венесуэлы: 85 касцёлаў пацярпелі ад землятрусу

Канферэнцыя Біскупаў Венесуэлы прадставіла папярэднюю справаздачу пра касцёлы і іншыя касцельныя будынкі, пашкоджаныя землятрусам, які адбыўся ў краіне 24 чэрвеня 2026 года.

Аляксандр Амяльчэня - Vatican News

Паводле даных, пацярпелі 94 будынкі, у тым ліку 85 касцёлаў, 6 дамоў для рэкалекцый, шпіталь, семінарыя і адміністрацыйны офіс.

Найбольшыя пашкоджанні засяроджаны ў дыяцэзіях і архідыяцэзіях Ла-Гуайра, Маракай, Сан-Феліпэ, Пуэрта-Кабэла, Лос-Тэкес, Валенсія, Баркісімета, Каракас і Кора. У папярэдняй справаздачы біскупы адзначылі, што тэхнічны агляд на месцы будзе працягвацца, дзякуючы чаму даныя пра маштаб знішчэнняў у пацярпелых храмах можна будзе ўдакладніць у бліжэйшыя тыдні.

Епіскапат паўторна заклікаў вернікаў маліцца за пацярпелыя парафіяльныя супольнасці і выказаў глыбокую ўдзячнасць установам і людзям добрай волі, якія ўжо далучыліся да супрацоўніцтва ў справе аднаўлення.

Паводле апошніх звестак, у выніку землятрусу загінулі самае меншае 6125 чалавек.
 

05 жніўня 2026, 10:31