Леў XVI і кардыналы: новы ўзровень даверу
Аляксандр Амяльчэня - Vatican News
Кардынал Жан-Поль Веско назваў новага Пантыфіка асобай, якую “немагчыма не любіць”. Падчас нядаўняга кансісторыя ў Ватыкане іерарх быў уражаны непасрэднасцю Папы, ахарактарызаваўшы яго як чалавека паслядоўнага і прамалінейнага.
Па словах арцыбіскупа Алжыра, сустрэча стварыла атмасферу сапраўднага братэрства і даверу, які здольны вытрымаць любыя выпрабаванні часам.
Кардынал Крыстабаль Лопес Рамера з Рабата падкрэсліў, што ў дзеяннях Льва XIV бачна выразнае захаванне пераемнасці – не столькі з папярэднікамі, колькі з духам Евангелля і пастановамі Другога Ватыканскага Сабора.
Для многіх удзельнікаў сустрэчы стала відавочным, што Касцёл працягвае ісці шляхам глыбокага навучання, якое вырасла з саборных рэформ.
Нягледзячы на крытыку, якая часам гучала падчас кансісторыя, ці розныя пазіцыі, кардыналы імкнуліся да гармоніі. Кардынал Луіс Хасэ Руэда Апарысіа з Багаты заўважыў, што мэтай было вяртанне да каранёў, а не стварэнне штучнай аднастайнасці.
У сваю чаргу кардынал Пабла Давід падзяліўся цікавым назіраннем: на працягу кансісторыя Святы Айцец больш слухаў, чым гаварыў. Паводле слоў філіпінскага іерарха, Пантыфік вельмі сур’ёзна ставіўся да думак іншых, робячы шматлікія нататкі.
Гэта стварае ўражанне, што Леў XIV рыхтуе важныя крокі, грунтуючыся на пачутых парадах. Такое стаўленне выклікала ў іерархаў пачуццё аптымізму і ўпэўненасці ў супольнай працы дзеля карысці Касцёла.