Кансісторый: дыскусіі аб місіі Касцёла ў свеце і сінадальнасці
Аляксандр Панчанка - Vatican News
Іерархі павінны былі выбраць для разважання дзве з чатырох тэм, прапанаваных Святым Айцом. Акрамя абраных імі тэм евангелізацыі і сінадальнасці, дзе іншыя датычыліся канстытуцыі аб служэнні Рымскай курыі “Praedicate Evangelium” і літургіі.
Кансісторый адкрыўся ў другой палове дня 7 студзеня ў ватыканскай Сінадальнай зале. У ім бяруць удзел 170 іерархаў. Мадэратарам форума з'яўляецца кардынал Анхель Фернандэс Арцімэ, прапрэфект Дыкастэрыі па справах інстытутаў кансэкраванага жыцця і таварыстваў апостальскага жыцця.
Пасля выканання гімну “Veni Creator Spiritus” і прачытання ўрыўку з Евангелля паводле святога Марка ўдзельнікі пасяджэння выслухалі духоўнае настаўленне кардынала Цімаці Рэдкліфа з Ордэна Прапаведнікаў. Затым іерархаў прывітаў кардынал Джавані Батыста Рэ, дэкан Калегіі кардыналаў. Пасля яго з прамовай выступіў Леў XIV.
Наступным этапам кансісторыя сталі дыскусіі ў групах, якія прайшлі ў Зале Паўла VI. Папа не браў удзелу ў гэтай частцы пасяджэння, а далучыўся да ўдзельнікаў, каб выслухаць справаздачы груп і падзякаваць кардыналам за праведзеную працу.
8 студзеня праца кансісторыя будзе праходзіць у дзвюх сесіях. Ранішняй папярэднічала святая Імша, якую Леў XIV цэлебраваў у ватыканскай базіліцы. Вячэрняя пройдзе ў другой палове дня. Публікацыя выніковага дакумента пасяджэння не прадугледжана.