Пошук

Арцыбіскуп Крыстаф Захія Эль-Касіс Арцыбіскуп Крыстаф Захія Эль-Касіс 

Папа прызначыў прадстаўніка Святога Пасада пры ААН у Нью-Ёрку

25 ліпеня 2026 года Леў XIV прызначыў Пастаяннага назіральніка Святога Пасада пры ААН у Нью-Ёрку. Ім стаў арцыбіскуп Крыстоф Захія Эль-Касіс, дагэтуль нунцый у ААЭ, Емене і апостальскі дэлегат на Аравійскім паўвостраве.

Аляксандр Панчанка – Vatican News

Пасада пастаяннага назіральніка Святога Пасада пры ААН у Нью-Ёрку заставалася вакантнай з сакавіка 2026 года – з таго часу, як яе пакінуў арцыбіскуп Габрыэле Джардана Кача, прызначаны апостальскім нунцыем у Злучаных Штатах Амерыкі.

57-гадовы арцыбіскуп Эль-Касіс, які цяпер будзе прадстаўляць Святы Пасад пры штаб-кватэры ААН у Нью-Ёрку, нарадзіўся ў ліванскім Бейруце. У 2000 годзе ён распачаў службу ў дыпламатычным корпусе Святога Пасада. Працаваў у нунцыятурах у Інданезіі, Судане і Турцыі, а таксама ў Секцыі па адносінах з дзяржавамі Дзяржаўнага сакратарыята.

У 2018 годзе быў прызначаны апостальскім нунцыем у Пакістане. З 2023 года ўзначальваў нунцыятуру ў Аб’яднаных Арабскіх Эміратах. У 2024 годзе атрымаў таксама прызначэнне апостальскім нунцыем у Емене і апостальскім дэлегатам на Аравійскім паўвостраве.

 

25 ліпеня 2026, 12:00