За год да Сеула 2027: кардынал Фарэл звярнуўся да моладзі
Аляксандр Амяльчэня - Vatican News
31 ліпеня 2026 года Прэфект Дыкастэрыі па справах свецкіх, сям'і і жыцця выступіў з заявай для медыя Святога Пасада. Ён падкрэсліў, што за год да пачатку глабальнай падзеі ў Сеуле юнакі і дзяўчаты, якія выправяцца ў Паўднёвую Карэю разам са сваімі душпастырамі, становяцца галоўнымі дзеючымі асобамі падрыхтоўкі.
Іерарх нагадаў, што за сорак гадоў гісторыі Сусветныя дні моладзі паступова абагачаліся дзякуючы веры, энтузіязму і актыўнаму ўдзелу юнакоў і дзяўчат, а таксама мясцовых Касцёлаў.
Ён звярнуўся да біскупаў і святароў з заклікам ісці з моладдзю супольным шляхам да паўднёвакарэйскай сталіцы. Прэфект заахвоціў выкарыстоўваць усе прапанаваныя сродкі – афіцыйную малітву, гімн і прыклады жыцця пяці святых заступнікаў сустрэчы – ва ўласных дыяцэзіях.
"Дапамажыце маладым людзям жыць гэтай пілігрымкай як сапраўдным досведам веры, касцельнай камуніі і асабістай сустрэчы з Езусам", - падкрэсліў кардынал.