Да СДМ 2027 застаўся год: прэм’ера афіцыйнага гімна
Ян Глінскі
“Даверся Мне, Я перамог свет” („Confidite, Ego Vici Mundum”) – так гучыць назва гімна, выбранага з 434 заявак і напісанага карэйскім кампазітарам Фрэнсісам Джыюнам Кімам.
Лакальны арганізацыйны камітэт пераходзіць з падрыхтоўчай фазы да поўнай рэалізацыі праекта. “На працягу апошніх трох гадоў мы засяроджваліся на падрыхтоўцы да гэтай падзеі”, – сказаў арцыбіскуп Пітэр Сун Тэк Чон, старшыня арганізацыйнага камітэта. Як дадаў арцыбіскуп Сеула, “наступны год стане часам, калі мы завершым падрыхтоўку да прыняцця моладзі з усяго свету”.
Адзін з пунктаў праекта – глабальная акцыя па пасадцы дрэваў “Подых жыцця”, якая таксама стартуе 3 жніўня. Натхненнем да гэтай акцыі стаў заклік Папы Францішка да клопату пра супольны дом, які прагучаў у яго энцыкліцы „Laudato si’”. Да моладзі з усяго свету будзе скіравана запрашэнне да пасадкі дрэваў у сваіх краінах.
У другой палове 2026 года распачнецца таксама рэгістрацыя пілігрымаў і міжнародных валанцёраў. На сёння ў падрыхтоўцы да СДМ задзейнічаны 378 валанцёраў.
Маладзеваму форуму ў Сеуле будуць папярэднічаць мерапрыемствы, арганізаваныя ў 15 дыяцэзіях Паўднёвай Карэі. У так званых дыяцэзіяльных днях пілігрымы будуць прымаць удзел з 29 ліпеня па 2 жніўня 2027 года.
Гэта будзе другі Сусветны дзень моладзі ў Азіі пасля Манілы (Філіпіны, 1995 год) і першы ў краіне, дзе хрысціяне не складаюць большасці.