Пошук

Арцыбіскуп Пол Рычард Галахер каля мемарыялу памяці ахвяр вайны ва Украіне Арцыбіскуп Пол Рычард Галахер каля мемарыялу памяці ахвяр вайны ва Украіне 

Арцыбіскуп Галахер ушанаваў памяць загінулых ва Украіне

Завяршаючы візіт ва Украіну, арцыбіскуп Пол Рычард Галахер ушанаваў памяць загінулых у вайне і правёў сустрэчы, падчас якіх абмяркоўваліся сітуацыя ў краіне, гуманітарныя патрэбы і перспектывы міру.

Аляксандр Панчанка – Vatican News

20 ліпеня 2026 года арцыбіскуп Пол Рычард Галахер завяршыў свой пяцідзённы візіт ва Украіну, які здзяйсняў у якасці пасланніка Льва XIV на ўрачыстасці з нагоды 35-годдзя аднаўлення структур Каталіцкага Касцёла лацінскага абраду ў краіне.

Як паведаміў Раберта Пальялонга з “L’Osservatore Romano”, у апошні дзень візіту ватыканскі іерарх наведаў у Кіеве мемарыял, прысвечаны ахвярам рэвалюцыі 2013-2014 гадоў і вайны, якая пачалася пасля расійскай агрэсіі ў 2014 годзе і поўнамаштабнага ўварвання ў 2022 годзе. Ён усклаў кветкі ў памяць пра загінулых.

Арцыбіскуп Галахер каля мемарыялу ў памяць пра загінулых у вайне ва Украіне
Арцыбіскуп Галахер каля мемарыялу ў памяць пра загінулых у вайне ва Украіне

Іерарха суправаджаў выконваючы абавязкі міністра замежных спраў Украіны Андрэй Сыбіга. Падчас іх сустрэчы падкрэслівалася блізкасць Святога Пасада да ўкраінскага народа і выказвалася надзея на хуткае дасягненне справядлівага і трывалага міру. Пазней арцыбіскуп Галахер сустрэўся таксама з прэзідэнтам Украіны Уладзімірам Зяленскім.

Арцыбіскуп Галахер падчас сустрэчы з выконваючы абавязкі міністра замежных спраў Украіны Андрэем Сыбігам
Арцыбіскуп Галахер падчас сустрэчы з выконваючы абавязкі міністра замежных спраў Украіны Андрэем Сыбігам

Напярэдадні ўвечары папскі пасланнік правёў сустрэчу з Усеўкраінскай Радай Цэркваў і рэлігійных арганізацый. Яе прадстаўнікі распавялі пра цяжкасці, з якімі сутыкаюцца Цэрквы і насельніцтва падчас вайны, а таксама пра супрацоўніцтва паміж рознымі рэлігійнымі супольнасцямі. Яны адзначылі, што людзі моцна стаміліся ад вайны, але працягваюць жыць з годнасцю і надзеяй. “Ніхто больш за нас не хоча міру, але гэта павінен быць справядлівы мір”, - прыводзіць словы ўдзельнікаў сустрэчы Раберта Пальялонга.

Прадстаўнікі Рады падзякавалі Святому Пасаду і Апостальскаму нунцыю ва Украіне Вісвальдасу Кульбокасу за падтрымку, дапамогу і малітоўную блізкасць. Яны таксама заклікалі працягваць дыпламатычныя намаганні дзеля завяршэння вайны.

 

20 ліпеня 2026, 12:54