Пошук

Кардыналы падчас канклаву ў Сіксцінскай капэле Кардыналы падчас канклаву ў Сіксцінскай капэле  (ANSA)

Леў XIV склікае свой першы кансісторый

7-8 студзеня 2026 года адбудзецца першы надзвычайны кансісторый, скліканы Львом XIV. Сустрэча стане момантам малітвы, разважання і абмену меркаваннямі для аказання падтрымкі Папу ў кіраванні Касцёлам.

Аляксандр Панчанка - Vatican News

Кансісторый распачнецца на наступны дзень пасля ўрачыстага завяршэння Юбілею надзеі і закрыцця Святой Брамы Базілікі Святога Пятра ў Ватыкане, якое адбудзвецца 6 студзеня, ва ўрачыстасць Аб’яўлення Пана.

“Сустрэча будзе праходзіць на працягу двух дзён і будзе пазначана момантамі еднасці і братэрства, а таксама часам, прысвечаным рэфлексіі, абмену меркаваннямі і малітве. Гэтыя моманты будуць скіраваныя на спрыянне супольнаму распазнаванню і на аказанне падтрымкі і парады Святому Айцу ў ажыццяўленні яго высокай і адказнай місіі ў кіраванні паўсюдным Касцёлам”, - паведаміла Зала Друку Апостальскай Сталіцы.

Адзначаецца таксама, што “кансісторый упісваецца ў кантэкст жыцця і місіі Касцёла і мае на мэце ўмацаваць еднасць паміж Біскупам Рыма і кардыналамі, пакліканымі асаблівым чынам супрацоўнічаць у клопаце пра дабро паўсюднага Касцёла”.
 

20 снежня 2025, 13:05