Пошук

Cookie Policy
The portal Vatican News uses technical or similar cookies to make navigation easier and guarantee the use of the services. Furthermore, technical and analysis cookies from third parties may be used. If you want to know more click here. By closing this banner you consent to the use of cookies.
I AGREE
Grande Symphonie FunËbre et Trionphale
Расклад Падкасты
Арцыбіскуп Габрыэле Кача, пастаянны назіральнік Святога Пасада ў ААН Арцыбіскуп Габрыэле Кача, пастаянны назіральнік Святога Пасада ў ААН 

Святы Пасад заклікаў да бездаўгавых інвестыцый у краіны з сярэднім даходам

Пастаянны назіральнік Святога Пасада ў ААН заклікаў забяспечыць краiнам з сярэднiм узроўнем даходу доступ да бездаўгавой фiнансавай дапамогi, каб яны маглi раскрыць свой патэнцыял без рызыкi апынуцца ў даўгавой пастцы.

Марыя Валодзіна - Vatican News

Арцыбіскуп Габрыэле Кача прыняў удзел у Сустрэчы на высокiм узроўнi, прысвечанай праблемам краiн з сярэднiм узроўнем даходу, якая 1 красавіка 2025 года прайшла ў Нью-Ёрку. Ён адзначыў, што гэтыя краiны адыгрываюць важную ролю ў сусветнай эканоміцы, забяспечваючы каля адной трэцi сусветнага ВУП. Аднак менавіта ў гэтых краінах жыве 62 працэнты насельнiцтва, якое знаходзіцца за рысай беднасці. Гэтыя краіны сутыкаюцца з сур'ёзнымi праблемамi ў дасягненнi ўстойлiвага развiцця, уключаючы канфлiкты, эканамiчную нестабiльнасць, змену клiмату i стыхійныя бедствы.

Прадстаўнік Святога Пасада звярнуў увагу на тое, што адной з найбуйнейшых перашкод для вырашэння гэтых праблем з'яўляецца спосаб вымярэння развіцця. Выкарыстанне ВУП не дае поўнай карціны сітуацыі ў гэтых краінах, а таксама абмяжоўвае iх доступ да рэсурсаў. "Празмерная залежнасць ад ВУП выключае многiя краiны з сярэднім узроўнем даходу з магчымасцi атрымаць льготнае фiнансаванне i iншыя вiды неабходнай падтрымкi," - дадаў ён

Дыпламат заклiкаў да выкарыстання дадатковых эканамiчных паказчыкаў, якiя б выходзілі за рамкі ВУП і дакладна адлюстроўвалi эканамiчны, сацыяльны i экалагiчны аспект развiцця. "Толькi з дапамогай такiх паказчыкаў можна дакладна ацанiць прагрэc i гарантаваць, што мiжнароднае супрацоўнiцтва ў галіне развіцця будзе адпавядаць рэальным патрэбам усiх краiн, у тым лiку i краiн з сярэднiм узроўнем даходу," - сказаў ён.

Яшчэ адной перашкодай на шляху развіцця гэтых краін з'яўляецца высокi ўзровень запазычанасцi. Многiя з іх ўжо сутыкнулiся з высокiмi даўгавымі абавязацельствамі, i далейшае крэдытаванне можа толькі пагоршыць iх фiнансавае становiшча, - адзначыў арцыбіскуп Кача. Ад імя Святога Пасада ён заклікаў да павелiчэння фiнансавай дапамогi без даўгоў, каб гэтыя краiны маглi інвеставаць у сваю будучыню без страху апынуцца ў даўгавой пастцы.

Напрыканцы звароту прадстаўнік Святога Пасада выказаў спадзяванне, што 4-я Мiжнародная канферэнцыя па фiнансаваннi развiцця створыць новыя магчымасцi для падтрымкi краін з сярэднім узроўнем прыбытку.

02 красавіка 2025, 12:14
Prev
April 2025
SuMoTuWeThFrSa
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
27282930   
Next
May 2025
SuMoTuWeThFrSa
    123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031