Пошук

Cookie Policy
The portal Vatican News uses technical or similar cookies to make navigation easier and guarantee the use of the services. Furthermore, technical and analysis cookies from third parties may be used. If you want to know more click here. By closing this banner you consent to the use of cookies.
I AGREE
Preludio e fuga n. 14 in Fa diesis minore
Расклад Падкасты
Пасяджэнне Сінода Біскупаў. Ілюстрацыйнае фота Пасяджэнне Сінода Біскупаў. Ілюстрацыйнае фота  (Vatican Media)

У 2028 годзе ў Ватыкане пройдзе Касцельная асамблея

15 сакавіка 2025 года Генеральны сакратар Сінода Біскупаў, кардынал Марыё Грэк, скіраваў ліст да ўсіх іерархаў лацінскага і ўсходняга абрадаў, у якім абвясціў аб пачатку падрыхтоўкі да правядзення ў Ватыкане ў 2028 годзе Касцельнай асамблеі.

Аляксандр Панчанка - Vatican News

Шлях падрыхтоўкі да форума ўхваліў Папа. Кардынал Грэк падкрэсліў, што гаворка не ідзе пра новы Сінод. Мэта Асамблеі, якой будуць папярэднічаць тры гады рэфлексіі і кансультацый – дапамагчы Касцёлам крочыць у сінадальным стылі і належным чынам ацаніць рэалізацыю рашэнняў XVI Звычайнай Асамблеі Сінода Біскупаў, якая завяршылася ў Ватыкане ў 2024 годзе і была прысвечана тэме “На карысць сінадальнага Касцёла: камунія, удзел, місія”.

Іерарх нагадаў, што на завяршэнне мінулагодняга сінадальнага сходу Францішак падкрэсліваў: яго Выніковы дакумент “з’яўляецца часткай звычайнага вучэння Наступніка Пятра” і павінен успрымацца адпаведным чынам. Гэта значыць, што мясцовыя Касцёлы павінны рэалізоўваць яго пастановы шляхам “распазнавання і прыняцця рашэнняў”.

Аднак працэс рэалізацыі не павінен разумецца як “простае выкананне ўказанняў зверху”, а як “працэс прыняцця” Выніковага дакумента з улікам мясцовых культур і патрэб супольнасцей, з мэтай рэалізацыі дыялогу “паміж Касцёламі і ва ўсім Касцёле”, заўважыў кардынал Грэк. Генеральны сакратар адзначыў, што для працэсу рэалізацыі важна прыцягнуць усіх людзей, якія рабілі свой унёсак падчас Сінода.

Падрыхтоўка да Касцельнай асамблеі распачнецца ў бліжэйшы час. У маі 2025 года будзе апублікаваны дакумент з апісаннем канкрэтных крокаў. З 24 па 26 кастрычніка ў Рыме адбудзецца Юбілей сінадальных груп з мясцовых Касцёлаў. У першай палове 2027 года на ўзроўні дыяцэзій і епіскапатаў пройдуць мясцовыя асамблеі па ацэнцы выканання рашэнняў Сінода. У 2028 годзе аналагічныя сходы адбудуцца на кантынентальным узроўні з мэтай публікацыі Instrumentum laboris, і, нарэшце, у кастрычніку 2028 года ў Ватыкане адбудзецца вялікая Касцельная асамблея.
 

15 сакавіка 2025, 13:07
Prev
April 2025
SuMoTuWeThFrSa
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
27282930   
Next
May 2025
SuMoTuWeThFrSa
    123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031