Святы Пасад: роўнасць жанчын і мужчын патрабуе роўных магчымасцяў
Марыя Валодзіна - Vatican News
Галоўнай тэмай пасяджэння стала 30-годдзе Пекінскай дэкларацыі і плана дзеянняў, прынятых удзельнікамі чацвёртай Сусветнай канферэнцыі па становішчы жанчын у 1995 годзе.
У сваім звароце Габрыэла Гамбіна падкрэсліла прынцып роўнай годнасці жанчын і мужчын, які ляжыць у аснове правоў чалавека. Роўнасць патрабуе не толькі прызнання годнасці жанчын, але і стварэння ўмоў, пры якіх яны маглі б карыстацца роўнымі магчымасцямі, - сцвердзіла яна.
Асаблівую ўвагу прадстаўніца Святога Пасада надала праблеме выкаранення беднасці, якая ў найбольшай ступені закранае жанчын, а таксама адзначыла ключавую ролю адукацыі ў забеспячэнні роўнасці, развіцця і міру.
Прафесар Гамбіна падкрэсліла неабходнасць культурных і палітычных змен у дачыненні да сям’і і мацярынства, і заклікала да абароны самага асноўнага з правоў чалавека – права на жыццё.