Габрыэла Гамбіна, падсакратар Дыкастэрыі па справах свецкіх, сям’і і жыцця Габрыэла Гамбіна, падсакратар Дыкастэрыі па справах свецкіх, сям’і і жыцця  

Святы Пасад: роўнасць жанчын і мужчын патрабуе роўных магчымасцяў

Габрыэла Гамбіна, падсакратар Дыкастэрыі па справах свецкіх, сям’і і жыцця выступіла ад імя Святога Пасада на 69-й сесіі Камісіі ААН па становішчы жанчын, якая 10-21 сакавіка 2025 года праходзіць у Нью-Ёрку.

Марыя Валодзіна - Vatican News

Галоўнай тэмай пасяджэння стала 30-годдзе Пекінскай дэкларацыі і плана дзеянняў, прынятых удзельнікамі чацвёртай Сусветнай канферэнцыі па становішчы жанчын у 1995 годзе.

У сваім звароце Габрыэла Гамбіна падкрэсліла прынцып роўнай годнасці жанчын і мужчын, які ляжыць у аснове правоў чалавека. Роўнасць патрабуе не толькі прызнання годнасці жанчын, але і стварэння ўмоў, пры якіх яны маглі б карыстацца роўнымі магчымасцямі, - сцвердзіла яна.

Асаблівую ўвагу прадстаўніца Святога Пасада надала праблеме выкаранення беднасці, якая ў найбольшай ступені закранае жанчын, а таксама адзначыла ключавую ролю адукацыі ў забеспячэнні роўнасці, развіцця і міру.

Прафесар Гамбіна падкрэсліла неабходнасць культурных і палітычных змен у дачыненні да сям’і і мацярынства, і заклікала да абароны самага асноўнага з правоў чалавека – права на жыццё.

14 сакавіка 2025, 12:24