Святы Пасад падтрымлівае мірныя перамовы па Украіне
Аляксандр Амяльчэня - Vatican News
Ватыканскі бок актыўна падтрымлівае ініцыятыву ЗША па спыненні агню паміж Расіяй і Украінай, заклікаючы да справядлівых перамоў і вызвалення палонных. Гэта вынікае з заявы, апублікаванай Залай Друку Святога Пасада 17 сакавіка 2025 года.
У паведамленні падкрэсліваецца важнасць дыялогу без папярэдніх умоў, накіраванага на дасягненне справядлівага і доўгатэрміновага міру. Акрамя таго, Святы Пасад заклікае прыкласці ўсе намаганні для вызвалення палонных.
У тэксце таксама гучыць спасылка на нядаўнюю тэлефонную размову паміж украінскім прэзідэнтам Уладзімірам Зяленскім і Дзяржаўным сакратаром кардыналам П'етра Параліным, якая адбылася 14 сакавіка 2025 года. Падчас гэтай размовы Зяленскі праінфармаваў кардынала пра ініцыятыву ЗША па спыненні агню, да якой далучылася Украіна.