VATICAN-RELIGION-POPE-ANGELUS

Святы Пасад падтрымлівае мірныя перамовы па Украіне

Святы Пасад спадзяецца на "шчыры дыялог" паміж бакамі канфлікту ва Украіне без папярэдніх умоў, накіраваны на дасягненне "справядлівага і доўгатэрміновага міру".

Аляксандр Амяльчэня - Vatican News

Ватыканскі бок актыўна падтрымлівае ініцыятыву ЗША па спыненні агню паміж Расіяй і Украінай, заклікаючы да справядлівых перамоў і вызвалення палонных. Гэта вынікае з заявы, апублікаванай Залай Друку Святога Пасада 17 сакавіка 2025 года.

У паведамленні падкрэсліваецца важнасць дыялогу без папярэдніх умоў, накіраванага на дасягненне справядлівага і доўгатэрміновага міру. Акрамя таго, Святы Пасад заклікае прыкласці ўсе намаганні для вызвалення палонных.

У тэксце таксама гучыць спасылка на нядаўнюю тэлефонную размову паміж украінскім прэзідэнтам Уладзімірам Зяленскім і Дзяржаўным сакратаром кардыналам П'етра Параліным, якая адбылася 14 сакавіка 2025 года. Падчас гэтай размовы Зяленскі праінфармаваў кардынала пра ініцыятыву ЗША па спыненні агню, да якой далучылася Украіна.
 

17 сакавіка 2025, 15:04