Пошук

Cookie Policy
The portal Vatican News uses technical or similar cookies to make navigation easier and guarantee the use of the services. Furthermore, technical and analysis cookies from third parties may be used. If you want to know more click here. By closing this banner you consent to the use of cookies.
I AGREE
ЮТРАНЬ НА ЛАЦІНСКАЙ МОВЕ
Расклад Падкасты
Духоўныя практыкаванні для Рымскай курыі Духоўныя практыкаванні для Рымскай курыі  (VATICAN MEDIA Divisione Foto)

Рэкалекцыі ў Ватыкане: хрост – гэта сімвал новага жыцця ў Хрысце

Працягваюцца духоўныя практыкаванні для супрацоўнікаў Рымскай курыі, за якімі Францішак сочыць па відэасувязі. 12 сакавіка 2025 года айцец Раберта Пазаліні прысвяціў ранішняе разважанне тэме духоўнага адраджэння праз сакрамэнт хросту.

Марыя Валодзіна - Vatican News

У Евангеллі паводле Яна духоўнае адраджэнне праілюстраванае ў размове Езуса з Нікадэмам. Езус кажа, што для таго, каб убачыць Божае Валадарства трэба “нарадзіцца нанова”. Гэта выклікае здзіўленне і нават страх, бо азначае неабходнасць глыбокіх і радыкальных перамен. Езус тлумачыць, што адраджэнне адбываецца праз ваду і Духа Святога, яно не азначае фізічнага вяртання ў дзяцінства, але сімвалізуе адкрытасць на дзеянне Духа, - адзначыў прапаведнік Папскага дома.

Чалавек часта баіцца перамен і чапляцца за мінулае, але сапраўднае адраджэнне патрабуе даверу да Бога і гатоўнасці ісці да нязведаных гарызонтаў. Гэтую думку пацвярджае зыход ізраільскага народа, які, хоць і баяўся смерці ў пустыні, даверыўся Божаму знаку і знайшоў збаўленне. Сёння знак збаўлення – гэта распяты Хрыстус. Хрост уяўляе сабой сімвал новага жыцця, пачатак духоўнага шляху. На жаль, сапраўдны сэнс хросту часта губляецца, ператвараючыся ў “культурны рытуал без глыбокага асэнсавання веры”. Гэта вядзе да крызісу, калі хрысціянства становіцца для многіх далёкім і абстрактным, - лічыць айцец Пазаліні.

Езус заклікае да радыкальнага выбару: паставіць адносіны з Ім вышэй за ўсе іншыя прывязанасці. Гэта не значыць адмовіцца ад чалавечых прыхільнасцяў, але прызнаць, што сапраўднае жыццё існуе толькі ў Богу. Ён выкарыстоўвае метафару родаў, каб растлумачыць, што духоўнае адраджэнне – балючы, але неабходны крок. Кожны чалавек павінен пакінуць “сваё чэрава” і адкрыцца на паўнату вечнага жыцця, - патлумачыў прапаведнік.

“Вечныя, але не несмяротныя”

Увечары 12 сакавіка 2025 года прапаведнік Папскага дома звярнуўся да супрацоўнікаў Рымскай курыі з сёмым разважаннем у рамках Велікапосных рэкалекцый.

Айцец Пазаліні падкрэсліў, што сучаснае грамадства жыве ў ілюзіі неўміручасці, якую падсілкоўваюць навуковы прагрэс і дабрабыт. Гэтая ілюзія дазваляе нам не задумвацца пра чалавечыя абмежаванні. Нават у Касцёле часам узнікаюць цяжкасці са сведчаннем пра Валадарства Божае. Пазбяганне думак пра смерць вядзе да апантанай гіперактыўнасці, няздольнасці спакойна жыць у чаканні. З-за страха смерці чалавеку цяжка зрабіць канчатковы выбар, ён жыве ў ілюзіі, што заўсёды зможа адмяніць прынятыя рашэнні.

Сучаснае грамадства сцерла рытуалы і словы, якія калісьці дапамагалі мужна сустрэць смерць. Сёння смерць часта ўспрымаецца як тэхнічная праблема медыцыны або нават як элемент медыйнага шоу. Такі адыход перашкаджае зразумець больш глыбокі сэнс хрысціянскага жыцця і надзеі. Святы Францішак Асізскі называў смерць “сястрой” і вучыў прымаць яе як частку шляху, які вядзе да вечнасці, - адзначыў прапаведнік.

Грэх, як няўдалае выкарыстанне свабоды, часта ўзнікае з-за спробы пазбегнуць страха смерці. Аднак адзіным сапраўдным проціяддзем з'яўляецца любоў. Як кажа апостал Ян, “мы ведаем, што перайшлі ад смерці да жыцця, таму што любім братоў” (1 Ян 3:14).

Хрыстус не пазбавіў нас ад смерці, але сам прайшоў праз яе, паказваючы, што яна можа быць асэнсавана і пераўтворана. Яго Уцелаўленне – гэта не толькі адказ на грэх, а радыкальны жэст любові, з дапамогай якога Бог стаў удзельнічаць у нашым існаванні. Евангелле ад Марка падкрэслівае парадокс Бога, Які збаўляе праз Крыж, паказваючы нам, што, хоць мы вечныя, але не несмяротныя, - сказаў айцец Пазаліні.

“Жыць як дзеці Божыя і браты – гэта выбар, які трэба рабіць кожны дзень, захоўваючы ўпэўненасць у тым, што любоў да самага канца не толькі магчымая, але ўжо была засведчана многімі пакаленнямі мужчын і жанчын. Гэты гімн любові можа гучаць і ў нашым жыцці”, - заключыў папскі прапаведнік.

12 сакавіка 2025, 10:31
Prev
March 2025
SuMoTuWeThFrSa
      1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
3031     
Next
April 2025
SuMoTuWeThFrSa
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
27282930