Пошук

Cookie Policy
The portal Vatican News uses technical or similar cookies to make navigation easier and guarantee the use of the services. Furthermore, technical and analysis cookies from third parties may be used. If you want to know more click here. By closing this banner you consent to the use of cookies.
I AGREE
Veni Sponsa mea, mottetto alla S. Vergine a 5 voci miste e solisti
Расклад Падкасты
Велікапосныя рэкалекцыі ў Ватыкане Велікапосныя рэкалекцыі ў Ватыкане  (VATICAN MEDIA Divisione Foto)

Прапаведнік: Бог не чакае нашай смерці, каб даць нам вечнае жыццё

У Ватыкане працягваюцца духоўныя практыкаванні для Рымскай курыі. Прапаведнік Папскага дома, айцец Рабэрта Пазаліні, прапануе серыю разважанняў, аб’яднаных агульнай тэмай "Надзея на вечнае жыццё". 11 сакавіка 2025 года ён звярнуў увагу ўдзельнікаў рэкалекцый на такую тэму, як “Другая смерць”.

Марыя Валодзіна - Vatican News

Святое Пісанне паказвае гісторыю чалавецтва як супярэчнасць паміж абяцаннем вечнага жыцця і непазбежнасцю смерці. Гэтую барацьбу ўвасабляе Ізраіль, які застаецца ў пастаянным пошуку Абяцанай зямлі. Апостал Павел гаворыць пра чалавека як пра “паміраючага, які жыве” (2 Кар 6:9), падкрэсліваючы парадокс чалавечага існавання. Прарок Эзэхіэль перадае гэты стан у вобразе “даліны сухіх костак” (Эзх 37). Ізраіль нагадвае могілкі пад адкрытым небам, пазбаўленыя жыцця і надзеі. Бог загадвае прароку гаварыць з косткамі, і яны злучаюцца, пакрываюцца плоццю, але не ажываюць, пакуль Дух Божы не падзьме на іх, - нагадаў біблеіст.

На думку прапаведніка, гэты вобраз адлюстроўвае духоўны стан чалавека. Часта мы існуем, але не жывем па-сапраўднаму. Гэты стан можна назваць “першай смерцю”, унутранай, якая праяўляецца ў страху, апатыі і страты надзеі. Гэта тое, што здарылася з Адамам і Евай пасля першароднага граху: іх целы заставаліся жывымі, але яны былі адлучаны ад Бога. Толькі Дух Божы можа вярнуць сапраўднае жыццё.

Існуе і “другая смерць”, якую часта разумеюць як вечны праклён, але якую таксама можна разглядаць як фізічную смерць. Той, хто пераадолеў “першую смерць” – страх, эгаізм і ілюзію кантролю, – сустракае другую смерць без страху. Святы Францішак Асізскі ў сваім “Гімне брату Сонцу” праслаўляе тых, хто вітае смерць у Богу, - адзначыў капуцын.

Апакаліпсіс кажа: “Пераможца напэўна не зазнае шкоды ад другой смерці”. (Ап 2:11). Той, хто жыве верай і надзеяй, зможа прайсці праз яе, не будучы зломлены. Бачанне Эзэхіэля вучыць нас, што Уваскрасенне пачынаецца ўжо цяпер: Бог не чакае нашай смерці, каб даць нам вечнае жыццё. Ён прапануе яго ўжо сёння, калі мы прымем Яго Дух. Пытанне толькі ў тым, ці хочам мы застацца сухімі косткамі або дазволім сабе ажывіцца сапраўдным жыццём? - запытаў айцец Пазаліні.

“Вечнае жыццё — гэта не толькі будучая ўзнагарода, але і рэчаіснасць, якую мы можам выбраць ужо сёння, жывучы са свабодай, надзеяй і даверам да Бога, які кліча нас да паўнаты.”

У наступным, пятым, разважанні на тэму “Паміраючыя ці жывучыя?”, з якім прапаведнік Папскага дома звярнуўся да іерархаў Курыі ўвечары 11 сакавіка 2025 года, ён падкрэсліў, што сапраўдны выклік нашага духоўнага шляху – не толькі сутыкнуцца са смерцю, але і ўсвядоміць, што вечнае жыццё пачынаецца ўжо тут. У Евангеллі ад Яна ўваскрасенне Лазара ставіць пад сумнеў традыцыйнае дзяленне людзей на жывых і мёртвых. Мёртвы – гэта не толькі той, хто перастаў дыхаць, але і той, хто скаваны страхам, сорамам і кантролем. Лазар, абгорнуты пахавальнымі тканінамі, якія скоўваюць кожны яго рух, увасабляе ўсіх тых, хто страціў сваю ўнутраную свабоду пад цяжарам чаканняў і жорсткіх схем.

Калі Марта і Марыя сустракаюцца з Хрыстом пасля смерці брата, іх вера выглядае абумоўленай: “Калі б Ты быў тут, не памёр бы брат мой!” (Ян 11:21). Яны чакаюць, што Бог будзе заўсёды ўмешвацца, каб пазбавіць нас ад болю. Але Езус прыходзіць не для таго, каб пазбавіць ад пакут, а каб пераўтварыць іх: “Я – уваскрасенне і жыццё” (Ян 11:25). Такім чынам, галоўнае пытанне не ў тым, ці памром мы, а ў тым, ці жывем мы сапраўды, давяраючы Хрысту і Яго слову, - адзначыў айцец Пазаліні.

На думку прапаведніка, гэтая ж ідэя паўстае і ў эпізодзе з хворай жанчынай, якая на працягу дванаццаці гадоў пакутавала ад крывацёку і нарэшце аздаравілася, дакрануўшыся да плашча Хрыста (Мк 5:25-34). Яе гісторыя сведчыць аб тым, што толькі сапраўдны кантакт з Богам дае поўнае аздараўленне – не толькі фізічнае, але і духоўнае. “Дачка, вера твая ўратавала цябе” (Мк 5,34), - кажа Езус, нагадваючы, што збаўленне заключаецца ў нашай здольнасці адкрыцца на Божую любоў.

Уваскрасенне Лазара і аздараўленне жанчыны з крывацёкам ставяць перад намі радыкальнае пытанне: мы – паміраючыя, якія чакаюць канца, ці жывыя, якія ўжо пачалі адчуваць уваскрасенне? Вечнае жыццё — гэта не толькі будучая ўзнагарода, але і рэчаіснасць, якую мы можам выбраць ужо сёння, жывучы ў веры і надзеі, - заключыў сваё разважанне айцец Пазаліні.

11 сакавіка 2025, 17:58
Prev
March 2025
SuMoTuWeThFrSa
      1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
3031     
Next
April 2025
SuMoTuWeThFrSa
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
27282930