Пошук

Cookie Policy
The portal Vatican News uses technical or similar cookies to make navigation easier and guarantee the use of the services. Furthermore, technical and analysis cookies from third parties may be used. If you want to know more click here. By closing this banner you consent to the use of cookies.
I AGREE
Ouverture da Tannhauser
Расклад Падкасты
Алжырскі пісьменнік Халед Будауі атрымаў “Кубак апошніх” ад “Athletica Vaticana” на Рымскім марафоне Алжырскі пісьменнік Халед Будауі атрымаў “Кубак апошніх” ад “Athletica Vaticana” на Рымскім марафоне 

“Athletica Vaticana” ўзнагародзіла алжырскага пісьменніка

Алжырскі пісьменнік Халед Будауі атрымаў “Кубак апошніх” ад “Athletica Vaticana” на Рымскім марафоне, які адбыўся 16 сакавіка 2025 года, прабегшы 42 км за 3 гадзіны 34 хвіліны, нягледзячы на цяжкую хваробу.

Аляксандр Амяльчэня - Vatican News

"Я бягу і пішу для сябе і для ўсіх, хто змагаецца з любой хваробай", - падзяліўся Халед пасля фінішу. "Гэта не фізічны выклік, гэта пасланне: калі я магу гэта зрабіць, усе могуць здзейсніць свае мары! Ніколі не бойцеся кідацца і падымацца, нават калі гэта цяжка. У канцы барацьбы – перамога".

Нарадзіўшыся ў 1980 годзе ў алжырскім Аране, Халед доўгі час працаваў журналістам арабскамоўных выданняў. У 2012 годзе яго жыццё рэзка змянілася пасля дыягназу анкалогіі падстраўнікавай залозы. Лекары далі яму ўсяго чатыры месяцы жыцця. Аднак Халед вырашыў жыць "інакш". Ён пачаў пісаць па-французску і, па парадзе ўрачоў, заняўся бегам.

Кожны крок – гэта маўклівае сцвярджэнне: я ўсё яшчэ тут

"Кожны крок – гэта маўклівае сцвярджэнне: я ўсё яшчэ тут. Кожны пераадолены метр – перамога над часам і лёсам", - піша Халед у сваёй аўтабіяграфічнай кнізе "Laps de temps", якая хутка выйдзе. - Марафон, як і хвароба, навучыў мяне, што галоўнае вымяраецца не ў пройдзеных кіламетрах ці пабітых рэкордах. Галоўнае – рухацца наперад, зноў і зноў".

“Кубак апошніх”, які ўручае ватыканскі спартыўны клуб “Athletica Vaticana” ў рамках “Run Rome The Marathon”, быў створаны рымскай мастачкай Барбарай Сальвучы. Ідэя ўзнагароды – падзяліцца надзеяй, асабліва ў Святы год, і падтрымаць мужнасць тых, хто ўпарта ідзе за сваімі марамі і пачынае жыццё нанова ў спорце і, перш за ўсё, у жыцці.

Гісторыя Халеда Будауі служыць натхненнем для ўсіх, асабліва для тых, хто сутыкнуўся з хваробай і слабасцю. Яна вучыць цаніць кожнае імгненне жыцця. "Хвароба прымусіла мяне пераасэнсаваць, што значыць жыць. Яна звузіла мае перспектывы, але зрабіла кожнае імгненне больш інтэнсіўным", - падкрэслівае пісьменнік.
 

17 сакавіка 2025, 11:32
Prev
March 2025
SuMoTuWeThFrSa
      1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
3031     
Next
April 2025
SuMoTuWeThFrSa
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
27282930