Пошук

Cookie Policy
The portal Vatican News uses technical or similar cookies to make navigation easier and guarantee the use of the services. Furthermore, technical and analysis cookies from third parties may be used. If you want to know more click here. By closing this banner you consent to the use of cookies.
I AGREE

Гуджэроці: служыць праўдзе і абараняць чалавечую годнасць

Кардынал Клаўдыё Гуджэроці ўдзяліў біскупскае пасвячэнне мансеньёру Філіпа Чампанэлі, падсакратару Дыкастэрыі па справах Усходніх Цэркваў. Урачыстасць прайшла 19 лютага 2025 года ў Базіліцы Святога Пятра ў Рыме.

Марыя Валодзіна - Vatican News

Сакансэкратарамі былі арцыбіскуп Эдгар Пэнья Пара, субстытут Дзяржаўнага сакратара па агульных пытаннях, і біскуп Навары Франка Джулія Брамбіла. На цырымоніі прысутнічала каля шасцісот вернікаў з дыяцэзіі Навары, роднага горада новапасвечанага біскупа.

Кардынал Гуджэроці ўзгадаў сумесную працу з Чампанэлі ў дыпламатычных місіях у Грузіі, Арменіі, Азербайджане і Беларусі. Мансеньёр Чампанэлі быў сакратаром Апостальскай нунцыятуры ў Беларусі з 2011 па 2015 год.

У гаміліі іерарх паразважаў над малітвай Езуса напярэдадні Яго Мукі і смерці (Ян 17). Ён падкрэсліў, што гэты евангельскі тэкст паказвае не толькі ўзаемаадносіны паміж Айцом і Сынам, але і ўключае вучняў. Ён параўнаў гэты ўрывак з матрошкай, у якой меншыя постаці змяшчаюцца ў большай. На думку кардынала Гуджэроці, менавіта ў такой уключанасці выражаецца таямніца збаўлення. “Каб гэтая таямніца прыносіла плён, нам, браты і сёстры, трэба прызнаваць сябе вобразам і падабенствам таго Бога, які нас палюбіў і захоўвае нават у моманты пакут”, - дадаў ён.

Праўду трэба абараняць як апостал Павел – без крывадушнасці, хітрасці і баязлівасці, - сказаў падчас урачыстасці кардынал Гуджэроці. Ён заклікаў мансеньёра Чампанелі служыць праўдзе і абараняць славу Божую ад нападаў тыранаў, якія імкнуцца пазбавіць чалавека годнасці. Асабліва гэта тычыцца найбольш уразлівых - малых, хворых, пераследаваных і пакутуючых. Бо кожны чалавек створаны паводле вобраза і падабенства Божага і прызначаны для вечнай гісторыі любові, якая выходзіць за рамкі кароткага часу нашага зямнога падарожжа”, - сказаў прэфект Дыкастэрыі па справах Усходніх Цэркваў.

21 лютага 2025, 12:46
Prev
March 2025
SuMoTuWeThFrSa
      1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
3031     
Next
April 2025
SuMoTuWeThFrSa
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
27282930