Пошук

Cookie Policy
The portal Vatican News uses technical or similar cookies to make navigation easier and guarantee the use of the services. Furthermore, technical and analysis cookies from third parties may be used. If you want to know more click here. By closing this banner you consent to the use of cookies.
I AGREE
Adagio (original version from k.156)
Расклад Падкасты
Арцыбіскуп Юзаф Станеўскі і біскуп Аляксандр Яшэўскі падчас сустрэчы з кардыналам-дзяржсакратаром П'етра Паралінам у Ватыкане Арцыбіскуп Юзаф Станеўскі і біскуп Аляксандр Яшэўскі падчас сустрэчы з кардыналам-дзяржсакратаром П'етра Паралінам у Ватыкане 

Важны візіт беларускіх біскупаў у Ватыкан

Арцыбіскуп Юзаф Станеўскі і біскуп Аляксандр Яшэўскі правялі важную сустрэчу з кардыналам-дзяржсакратаром П'етра Паралінам у Ватыкане, абмеркаваўшы становішча Касцёла ў Беларусі.

Аляксандр Амяльчэня - Vatican News

Працягваецца візіт прадстаўнікоў беларускага епіскапата ў Рым, які пачаўся 18 лютага 2025 года. Падчас знаходжання ў Вечным горадзе іерархі прынялі ўдзел у значнай падзеі – біскупскім пасвячэнні Філіпа Чампанэлі, падсакратара Дыкастэрыі па справах Усходніх Касцёлаў.

20 лютага 2025 года ў Дзяржсакратарыяце адбылася сустрэча беларускіх біскупаў з кардыналам П'етра Паралінам. "Мы падрабязна абмеркавалі актуальную сітуацыю Каталіцкага Касцёла ў Беларусі, асаблівую ўвагу надаўшы пытанням узаемадзеяння з дзяржаўнымі ўладамі і міжканфесійнаму дыялогу", - паведаміў арцыбіскуп Мінска-Магілёўскі.

Запланаваная на 21 лютага 2025 года сустрэча з Папам Францішкам была адкладзена з прычыны шпіталізацыі Пантыфіка. Беларускія іерархі перадалі праз кардынала Параліна запэўненні ў малітоўнай падтрымцы Святога Айца ад усіх вернікаў Беларусі.

Візіт беларускіх біскупаў працягнецца да 22 лютага 2025 года і ўключае шэраг важных сустрэч.
 

 

21 лютага 2025, 10:56
Prev
March 2025
SuMoTuWeThFrSa
      1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
3031     
Next
April 2025
SuMoTuWeThFrSa
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
27282930