Губернатарат Дзяржавы Ватыкан Губернатарат Дзяржавы Ватыкан 

Губернатарат Дзяржавы Ватыкан: новыя прызначэнні

Два генеральныя сакратары атрымалі прызначэнні ў Губернатарат Дзяржавы Ватыкан. Імі сталі мансеньёр Эміліа Напа, які дагэтуль займаў пасады дапаможнага сакратара Дыкастэрыі па евангелізацыі і старшыні Папскіх місійных ініцыятыў, а таксама адвакат Джузэпэ Пулізі-Алібрандзі, былы намеснік генеральнага сакратара Губернатарата.

Марыя Валодзіна - Vatican News

Як паведаміла 25 сакавіка 2025 года Зала Друку Святога Пасада, Францішак "унёс папраўкі ў Асноўны закон Дзяржавы Ватыкан ад 13 мая 2023 года і ў закон № CCLXXIV аб кіраўніцтве Дзяржавай Ватыкан ад 25 лістапада 2018 года", прызначыўшы двух генеральных сакратароў Губернатарата. Прызначэнне ўступіць у сілу 1 сакавіка 2025 года.

Адначасова Папа надаў сястры Рафаэле Петрыні, якая з 1 сакавіка 2025 года стане старшынёй Папскай Камісія па справах Дзяржавы-горада Ватыкан, а таксама старшынёй Губернатарата Дзяржавы Ватыкан, права вызначаць канкрэтныя абавязкі і задачы генеральных сакратароў.

Сястра Петрыні стане першай жанчынай-губернатарам Дзяржавы Ватыкан. Да гэтага часу яна займала пасаду генеральнага сакратара Губернатарата. Папа Францішак анансаваў яе прызначэнне 19 студзеня 2025 года падчас інтэрв’ю ў праграме Che tempo che fa на італьянскім тэлеканале Nove.

26 лютага 2025, 09:52