Пошук

Cookie Policy
The portal Vatican News uses technical or similar cookies to make navigation easier and guarantee the use of the services. Furthermore, technical and analysis cookies from third parties may be used. If you want to know more click here. By closing this banner you consent to the use of cookies.
I AGREE
Tango y Tientos (Allegretto - Largo - Allegro)
Расклад Падкасты
Сястра Рафаэла Петрыні з Папам Францішкам (архіўнае фота) Сястра Рафаэла Петрыні з Папам Францішкам (архіўнае фота) 

Папа прызначыў сястру Петрыні на пасаду старшыні Губернатарата

Упершыню жанчына ўзначаліць Губернатарат Дзяржавы Ватыкан. Як паведаміла 15 лютага 2025 года Зала друку Святога Пасада, Францішак прызначыў на гэту пасаду сястру Рафаэлу Петрыні.

Марыя Валодзіна - Vatican News

У афіцыйным паведамленні гаворыцца аб тым, што “Святы Айцец прызначыў з 1 сакавіка 2025 года старшынёй Папскай Камісія па справах Дзяржавы-горада Ватыкан, а таксама старшынёй Губернатарата Дзяржавы Ватыкан, сястру Рафаэлу Петрыні FSE, якая да гэтага часу з’яўлялася генеральным сакратаром гэтай установы”.

За некалькі тыдняў да афіцыйнага паведамлення Францішак сам анансаваў гэта прызначэнне падчас тэлевізійнага інтэрв’ю на італьянскім тэлеканале Nove. 19 студзеня 2025 года ён прымаў удзел ў праграме Che tempo che fa, далучыўшыся да яе па відэасувязі са сваёй ватыканскай рэзідэнцыі.

Сярод іншых пытанняў Пантыфік згадаў, што ў сакавіку 2025 года пасля сыходу на пенсію кардынала Фернанда Вергеза Альзагі, на пасаду старшыні Губернатарата Дзяржавы Ватыкан будзе прызначана законніца, сястра Петрыні. “Жанчыны ведаюць, як кіраваць, лепш за нас”, - так пракаментаваў тады сваё рашэнне Святы Айцец.

15 лютага 2025, 13:04
Prev
April 2025
SuMoTuWeThFrSa
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
27282930   
Next
May 2025
SuMoTuWeThFrSa
    123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031