Пошук

Ілюстрацыйнае фота Ілюстрацыйнае фота  (ANSA)

Біскупы Мексікі заклікалі спыніць выцясненне людзей з іх зямель

Біскупы і касцельныя арганізацыі Мексікі заклікалі ўлады абараніць карэнныя і афра-мексіканскія народы, якія губляюць свае землі праз гвалт і здабычу карысных выкапняў.

Аляксандр Амяльчэня - Vatican News

Стала вядома пра супольны зварот мексіканскіх біскупаў і касцельных арганізацый, прысвечаны лёсу карэнных і афра-мексіканскіх народаў. У ім гаворыцца, што праз здабычу карысных выкапняў і гвалт людзі губляюць землі, якія належалі ім спакон вякоў, і вымушаныя перасяляцца.

Падпісанты патрабуюць стварыць прававыя і інстытуцыйныя механізмы для іх абароны, а таксама забяспечыць прававую базу для гэтага.

Асаблівую ўвагу аўтары звяртаюць на вайну наркакартэляў і прымусовае ўцягванне моладзі ў злачынныя групоўкі. Яны гавораць пра "злачыннае панаванне над тэрыторыямі", якое пакідае насельніцтва перад абліччам "пагроз, запалохвання, вымагальніцтва, страху, выкраданняў, гандлю людзьмі, забойстваў і масавых распраў". Гвалт прымушае людзей пакідаць свае землі і дамы.

Прадстаўнікі Касцёла падкрэсліваюць, што дзяржаўныя ўлады павінны адкрыта прызнаць маштаб крызісу і гарантаваць абарону людзям, якіх выцясняюць з іх зямель.
 

25 жніўня 2026, 09:39