Пошук

Лодка з мігрантамі ля берагоў Лампедузы Лодка з мігрантамі ля берагоў Лампедузы  (ANSA)

Іспанія і Італія: міграцыйны прарыў на фоне чарговай трагедыі

Касцёл у Іспаніі вітае легалізацыю 500 тысяч мігрантаў, а італьянскія іерархі аплакваюць 380 ахвяр мора і абыякавасці Еўропы.

Аляксандр Амяльчэня - Vatican News

Гістарычнае рашэнне Мадрыда афіцыйна прызнаць статус паўмільёна чалавек стала адказам на заклік біскупаў да грамадскай справядлівасці. Статус атрымаюць тыя, хто знаходзіўся ў краіне да канца 2025 года. Арцыбіскуп Луіс Аргуэльё назваў гэта перамогай чалавечай годнасці, якая вызваляе людзей з прававога вакууму і бяспраўя.

Аднак на іншым беразе Міжземнамор’я пануе жалоба. Цыклон “Гары” стаў прычынай гібелі каля 380 чалавек, якія плылі на васьмі лодках з Туніса ў кірунку італьянскага берага. Кардынал Матэа Дзупі, старшыня епіскапату Італіі, востра асудзіў “логіку смерці”, да якой грамадства пачынае прывыкаць.

Касцельныя лідары вінавацяць улады ў свядомым замоўчванні маштабаў трагедыі. Арцыбіскуп Джанкарла Перэга нагадаў свету пытанне Папы Льва XIV: “Дзе брат твой?”, патрабуючы ад ЕС неадкладных выратавальных аперацый. Касцёл настойвае: права на жыццё важнейшае за бяспеку меж.
 

03 лютага 2026, 10:06