Кубінскія біскупы Кубінскія біскупы 

Крызіс на Кубе можа перашкодзіць сустрэчы біскупаў з Пантыфікам

Біскупы Кубы хутчэй за ўсё будуць вымушаны адмяніць запланаваны на сярэдзіну лютага візіт да Папы Льва XIV з прычыны вострага дэфіцыту авіяцыйнага паліва ў краіне.

Аляксандр Амяльчэня - Vatican News

Традыцыйны візіт "Ad limina", прызначаны на 16 лютага 2026 года, можа не адбыцца пасля таго, як урад Гаваны абвясціў пра жорсткія меры эканоміі. Прычынай энергетычнага калапсу стала спыненне паставак нафты з Венесуэлы і Мексікі, а таксама ўзмацненне блакады з боку Злучаных Штатаў Амерыкі. У выніку на востраве проста не засталося керасіну, каб заправіць самалёты для міжнародных рэйсаў да канца месяца.

Сустрэча ў Ватыкане выклікае вялікую цікавасць у медыя, бо кубінскія іерархі займаюць складаную дыпламатычную пазіцыю. З аднаго боку, яны адкрыта крытыкуюць амерыканскую нафтавую блакаду, а з іншага – патрабуюць ад камуністычнага ўрада Кубы правядзення глыбокіх структурных рэформ.

Леў XIV раней падтрымаў заклік біскупаў да дыялогу. Мяркуецца, што рымская сустрэча магла б дазволіць узгадніць далейшыя крокі ў вырашэнні гуманітарнага крызісу, аднак цяпер жывая размова з Пераемнікам Пятра вымушана можа саступіць месца суровай рэчаіснасці энергетычнага калапсу.
 

12 лютага 2026, 12:07