Пошук

Цырымонія ўзыходжання на трон новага Вялікага герцага Люксембурга Гіёма Цырымонія ўзыходжання на трон новага Вялікага герцага Люксембурга Гіёма  (AFP or licensors)

Папа павіншаваў новага Вялікага герцага Люксембурга

Леў XIV накіраваў віншавальную тэлеграму з нагоды ўзыходжання на трон новага Вялікага герцага Люксембурга Гіёма, жадаючы яму садзейнічаць агульнаму дабру.

Аляксандр Амяльчэня - Vatican News

Святы Айцец далучыўся да радасці ўсяго народа Люксембурга, “краіны, багатай на старажытныя і слаўныя традыцыі, глыбока ўкаранёныя ў гісторыі”. Тэлеграма была накіравана Яго Каралеўскай Высокасці з нагоды ўрачыстасцей у гонар узыходжання на трон.

Пантыфік выказаў пажаданне, каб Вялікі герцаг Гіём, у сваю чаргу, “садзейнічаў прасоўванню жыцця, заснаванага на павазе да хрысціянскіх каштоўнасцей, якія сфарміравалі ідэнтычнасць Люксембурга, і тым самым спрыяў нястомнаму пошуку агульнага дабра”.

“У гэты радасны дзень я накіроўваю Вашай Каралеўскай Высокасці выраз маёй сардэчнай павагі, які суправаджаецца шчырымі пажаданнямі міру для будучыні Вашай краіны”, - гаворыцца ў тэлеграме.

На заканчэнне Леў XIV даверыў новага манарха і ўсіх жыхароў Вялікага Герцагства нябеснай апецы Маці Божай і ўдзяліў ім сваё апостальскае благаслаўленне.
 

03 кастрычніка 2025, 12:11