Біскупы ЗША занепакоены новымі ўказамі Трампа
Аляксандр Амяльчэня - Vatican News
"Новыя распараджэнні будуць мець негатыўныя наступствы, ад якіх пацерпяць самыя слабыя сярод нас", - заявіў старшыня Канферэнцыі Біскупаў ЗША, арцыбіскуп Цімаці Брольё 22 студзеня 2025 года, паведамляе партал OSV News.
Асаблівую занепакоенасць выклікала адмена абмежаванняў на затрыманне нелегальных мігрантаў у касцёлах, школах і бальніцах. Раней для правядзення такіх аперацый у чуллівых месцах патрабаваўся спецыяльны дазвол.
"Мы спадзяёмся, што кіраўніцтва нашай краіны пераасэнсуе дзеянні, якія парушаюць не толькі годнасць некаторых, але і ўсіх нас", - падкрэсліў іерарх.
Разам з тым, біскупы станоўча ацанілі ўказы Трампа ў галіне гендарнай палітыкі, асабліва "прызнанне праўды пра кожную чалавечую асобу як мужчыну ці жанчыну".