Пошук

Сінод вальдэнскіх і метадысцкіх Цэркваў Сінод вальдэнскіх і метадысцкіх Цэркваў  (Chiesa Evangelica Valdese - Unione delle chiese metodiste e valdesi)

Пантыфік да вальдэнсаў: разам сведчыць пра свабоду дзяцей Божых

Леў XIV накіраваў прывітальнае пасланне метадыстам і вальдэнсам з нагоды Сінода, які 22 жніўня 2026 года распачаўся ў Торэ-Пелічэ. Ён звярнуў увагу на выклікі штучнага інтэлекту, падкрэсліўшы неабходнасць развіваць тэхналогіі без дэградацыі сэрца.

Марыя Валодзіна - Vatican news

У пасланні, падпісаным кардыналам Дзяржаўным сакратаром П’етра Паралінам, звяртаецца ўвага на выклікі, звязаныя з развіццём новых тэхналогій і штучнага інтэлекту. У кантэксце лічбавай рэвалюцыі, якая стварае ўражанне пераадолення меж чалавечых магчымасцей, Папа заклікае хрысціян разам сведчыць пра свабоду чалавека, створанага на вобраз і падабенства Божае.

Як сцвярджаецца ў энцыкліцы “Magnifica humanitas”, тэхналагічны прагрэс не павінен адбывацца коштам чалавечай годнасці і духоўнага жыцця. Неабходна “развіваць тэхналогіі, не дапускаючы дэградацыі сэрца”, - падкрэслівае Пантыфік. З гэтым пажаданнем ён заклікае дары Духа і Божае благаслаўленне для ўдзельнікаў Сінода.

Сінод метадысцкіх і вальдэнскіх Цэркваў праходзіць у Торэ-Пелічэ (П'емонт) з 22 да 26 жніўня. Удзельнікі асамблеі абмяркоўваюць і вызначаюць прыярытэты і перспектывы далейшай дзейнасці. На парадку дня – пытанні міру, сацыяльнай справядлівасці, экуменізму, правоў чалавека, абароны найбольш уразлівых, устойлівага развіцця, а таксама выклікі, якія сучасны свет ставіць перад хрысціянскім сведчаннем.

25 жніўня 2026, 09:41