Пошук

Наступствы расійскага ўдару па Адэсе ва Украіне Наступствы расійскага ўдару па Адэсе ва Украіне 

Святы Айцец: спыніць спіраль насілля і даць месца дыялогу

“Вайна толькі спараджае новую вайну і прыносіць велізарныя пакуты”, - нагадаў Папа напрыканцы сустрэчы з вернікамі на малітве “Анёл Панскі”, якая прайшла 9 жніўня 2026 года ў Ватыкане.

Аляксандр Панчанка – Vatican News

“Я працягваю з заклапочанасцю сачыць за трагічнай сітуацыяй у Судане, асабліва ў горадзе Эль-Абейд. Выказваючы сваю духоўную блізкасць да ўсяго народа гэтай краіны, я зноў заклікаю тых, хто мае ўладу, забяспечыць гуманітарныя калідоры для грамадзянскага насельніцтва. Адначасова заклікаю міжнародную супольнасць падтрымаць намаганні, накіраваныя на неадкладнае спыненне агню. Памолімся, каб Пан падтрымліваў тых, хто пакутуе, навярнуў сэрцы тых, хто сее насілле, і дараваў доўгачаканы мір”, - сказаў Папа.

“Працягваюць паступаць балючыя навіны пра нявінных людзей, забітых і параненых ва Украіне і Расіі. Трагічныя выпадкі адбываюцца адзін за адным, больш за тое, іх становіцца ўсё больш, што прыводзіць да новых ахвяр сярод грамадзянскага насельніцтва, у тым ліку дзяцей. Я побач з сем’ямі ахвяр, параненымі і ўсімі, хто пакутуе з-за гэтага канфлікту. Перад абліччам такога вялікага болю я зноў настойліва заклікаю паважаць гуманітарнае права і спыніць з абодвух бакоў напады, якія закранаюць грамадзянскія аб’екты. Вайна толькі спараджае новую вайну і прыносіць велізарныя пакуты. Прыйшоў час спыніць спіраль насілля і даць месца дыпламатыі і дыялогу, каб адкрыць шлях да міру”, - падкрэсліў Пантыфік.
 

09 жніўня 2026, 12:49