Пошук

Конга. Медыцынскі персанал змагаецца з Эболай Конга. Медыцынскі персанал змагаецца з Эболай 

Леў XIV заклікаў не забываць пра ахвяр трагедый у трох краінах

Леў XIV заклікаў міжнародную супольнасць дапамагчы ў барацьбе з Эболай у Дэмакратычнай Рэспубліцы Конга і памаліўся за ахвяр трагедый у ЦАР і Італіі.

Аляксандр Амяльчэня - Vatican News

23 жніўня 2026 года пасля малітвы "Анёл Панскі" Папа нагадаў пра эпідэмію Эболы ў Дэмакратычнай Рэспубліцы Конга, якая, паводле яго слоў, ужо забрала шмат жыццяў. Ён заклікаў міжнародную супольнасць адказаць на гэтую сітуацыю і далучыць да працы па прафілактыцы таксама мясцовыя супольнасці, каб уратаваць як мага больш людзей.

Пантыфік выказаў блізкасць насельніцтву Цэнтральнаафрыканскай Рэспублікі, якое аплаквае ахвяр абвалу ў шахце ў Замбоі. Ён маліўся, каб Бог прыняў тых, хто загінуў, і падтрымаў намаганні, скіраваныя на гарантаванне бяспекі і законнасці на горназдабыўных аб'ектах.

Папа таксама нагадаў, што 24 жніўня 2026 года спаўняецца 10 гадоў з дня землятрусу, які адбыўся ў Цэнтральнай Італіі – у Лацыё, Умбрыі і Марке. "Малюся за памерлых і іх сем'і, а таксама за ўсе пацярпелыя супольнасці", - сказаў ён, выказаўшы пажаданне, каб вера і салідарнасць і надалей падтрымлівалі аднаўленне пасля трагедыі.

Напрыканцы Леў XIV сардэчна прывітаў рымлян і пілігрымаў з розных краін, якія сабраліся на Плошчы Святога Пятра. Асобна ён павітаў хор з катэдры ў Гнезне ў Польшчы, семінарыстаў і кіраўніцтва Папскага Паўночнаамерыканскага калегіума, а таксама моладзь з італьянскіх Борміа і Вальфурвы.
 

23 жніўня 2026, 12:27