Пантыфік занепакоены сітуацыяй у Сеуце і заклікае маліцца за мір
Аляксандр Панчанка – Vatican News
“Я з занепакоенасцю сачу за трывожнай сітуацыяй у Сеуце, просячы Бога праз заступніцтва Маці Божай Афрыканскай, каб былі знойдзены рашэнні, заснаваныя на міры, стабільнасці і справядлівасці”, - сказаў Папа.
Святы Айцец заклікаў працягваць маліцца за мір, “каб у свеце спыніліся войны і каб былі знойдзены дыпламатычныя рашэнні канфліктаў”. “Давайце будзем памятаць пра ўсіх ахвяр ваенных дзеянняў, асабліва пра самых слабых і безабаронных: дзяцей, пажылых людзей, хворых. Няхай Пан суцешыць тых, хто пакутуе, і благаславіць працу тых, хто нясе дапамогу і палёгку”, - заахвоціў Пантыфік.
Леў XIV заўважыў, што ў гэтыя дні існуе магчымасць атрымаць поўны адпуст, вядомы як “Асізскае дараванне”. Ён нагадаў, што ў 1216 годзе святы Францішак атрымаў ад Папы Ганорыя III дазвол на асаблівы адпуст для тых, хто з пакаяннем і верай наведвае Парцыюнкулу. Паводле старажытнага падання, святы Францішак падчас малітвы ў гэтай капліцы атрымаў бачанне Езуса Хрыста і Найсвяцейшай Панны Марыі, акружаных анёламі, і папрасіў аб асаблівай ласцы для грэшнікаў.
“Давайце падзякуем Пану за гэты вялікі дар і скарыстаемся ім, асабліва ў васьмісотую гадавіну “Пераходу” Бедняка з Асізі, які менавіта ў Парцыюнкуле памёр 3 кастрычніка 1226 года”, - сказаў Пантыфік.
