Мігранты на ўзбярэжжы Сеўты Мігранты на ўзбярэжжы Сеўты 

Пантыфік занепакоены сітуацыяй у Сеуце і заклікае маліцца за мір

Пасля малітвы “Анёл Панскі” 2 жніўня 2026 года Леў XIV звярнуўся да сітуацыі ў Сеуце, заклікаў да нястомнай малітвы за мір і нагадаў вернікам пра магчымасць атрымаць поўны адпуст у межах “Асізскага даравання”.

Аляксандр Панчанка – Vatican News

“Я з занепакоенасцю сачу за трывожнай сітуацыяй у Сеуце, просячы Бога праз заступніцтва Маці Божай Афрыканскай, каб былі знойдзены рашэнні, заснаваныя на міры, стабільнасці і справядлівасці”, - сказаў Папа.

Святы Айцец заклікаў працягваць маліцца за мір, “каб у свеце спыніліся войны і каб былі знойдзены дыпламатычныя рашэнні канфліктаў”. “Давайце будзем памятаць пра ўсіх ахвяр ваенных дзеянняў, асабліва пра самых слабых і безабаронных: дзяцей, пажылых людзей, хворых. Няхай Пан суцешыць тых, хто пакутуе, і благаславіць працу тых, хто нясе дапамогу і палёгку”, - заахвоціў Пантыфік.

Леў XIV заўважыў, што ў гэтыя дні існуе магчымасць атрымаць поўны адпуст, вядомы як “Асізскае дараванне”. Ён нагадаў, што ў 1216 годзе святы Францішак атрымаў ад Папы Ганорыя III дазвол на асаблівы адпуст для тых, хто з пакаяннем і верай наведвае Парцыюнкулу. Паводле старажытнага падання, святы Францішак падчас малітвы ў гэтай капліцы атрымаў бачанне Езуса Хрыста і Найсвяцейшай Панны Марыі, акружаных анёламі, і папрасіў аб асаблівай ласцы для грэшнікаў.

“Давайце падзякуем Пану за гэты вялікі дар і скарыстаемся ім, асабліва ў васьмісотую гадавіну “Пераходу” Бедняка з Асізі, які менавіта ў Парцыюнкуле памёр 3 кастрычніка 1226 года”, - сказаў Пантыфік.
 

02 жніўня 2026, 12:49