Пошук

2025.06.06 Seconda Parte S.E. il Signor Sergio Mattarella, Presidente della Repubblica Italiana

Папа – прэзідэнту Італіі: дзякуй за ўвагу да жыцця Касцёла

Леў XIV скіраваў тэлеграму прэзідэнту Італіі Сэрджа Матарэле з нагоды яго 85-годдзя, падзякаваўшы палітыку за “няспынную ўвагу” да касцельнага і грамадскага жыцця краіны, а таксама запэўніўшы ў сваёй малітве за яго служэнне на карысць італьянскага народа.

Аляксандр Панчанка – Vatican News

Святы Айцец пажадаў прэзідэнту Божай падтрымкі ў выкананні “высокай місіі” і даручыў яго апецы нябесных апекуноў Італіі – святога Францішка Асізскага і святой Кацярыны Сіенскай. Папа таксама ўдзяліў апостальскае благаслаўленне сям’і юбіляра, яго супрацоўнікам і ўсёй Італіі.

Леў XIV і Сэрджа Матарэла сустракаліся асабіста некалькі разоў. У 2025 года яны абмяняліся афіцыйнымі візітамі. 5 чэрвеня Папа прымаў прэзідэнта Італіі ў Ватыкане, а 14 кастрычніка наведаў яго рэзідэнцыю – Квірынальскі палац у Рыме.

Падчас апошняй сустрэчы Папа казаў пра неабходнасць умацавання шматбаковага супрацоўніцтва, падтрымкі сем’яў і супрацьдзеяння дэмаграфічнаму крызісу ў Еўропе. Ён таксама звярнуўся да тэмы ўзброеных канфліктаў, заклікаўшы да салідарнасці з ахвярамі войнаў і адмаўлення ад гвалту.

Прэзідэнт Матарэла неаднаразова выказваў высокую ацэнку пантыфікату Льва XIV, падкрэсліваючы яго прыхільнасць абароне годнасці чалавечай асобы і развіццю дыялогу. Ён скіроўваў словы падтрымкі Пантыфіку, у прыватнасці, з нагоды першай гадавіны пачатку яго Пятровага служэння і святкавання Божага Нараджэння і Вялікадня.
 

24 ліпеня 2026, 10:16