Папа – прэзідэнту Італіі: дзякуй за ўвагу да жыцця Касцёла
Аляксандр Панчанка – Vatican News
Святы Айцец пажадаў прэзідэнту Божай падтрымкі ў выкананні “высокай місіі” і даручыў яго апецы нябесных апекуноў Італіі – святога Францішка Асізскага і святой Кацярыны Сіенскай. Папа таксама ўдзяліў апостальскае благаслаўленне сям’і юбіляра, яго супрацоўнікам і ўсёй Італіі.
Леў XIV і Сэрджа Матарэла сустракаліся асабіста некалькі разоў. У 2025 года яны абмяняліся афіцыйнымі візітамі. 5 чэрвеня Папа прымаў прэзідэнта Італіі ў Ватыкане, а 14 кастрычніка наведаў яго рэзідэнцыю – Квірынальскі палац у Рыме.
Падчас апошняй сустрэчы Папа казаў пра неабходнасць умацавання шматбаковага супрацоўніцтва, падтрымкі сем’яў і супрацьдзеяння дэмаграфічнаму крызісу ў Еўропе. Ён таксама звярнуўся да тэмы ўзброеных канфліктаў, заклікаўшы да салідарнасці з ахвярамі войнаў і адмаўлення ад гвалту.
Прэзідэнт Матарэла неаднаразова выказваў высокую ацэнку пантыфікату Льва XIV, падкрэсліваючы яго прыхільнасць абароне годнасці чалавечай асобы і развіццю дыялогу. Ён скіроўваў словы падтрымкі Пантыфіку, у прыватнасці, з нагоды першай гадавіны пачатку яго Пятровага служэння і святкавання Божага Нараджэння і Вялікадня.
