Пошук

Ілюстрацыйнае фота Ілюстрацыйнае фота 

Абвешчана праграма жнівеньскага візіту Льва XIV у Асізі

Леў XIV наведае Асізі, дзе сустрэнецца з удзельнікамі форуму "GO! Franciscan Youth Meeting 2026". Святы Пасад абвясціў праграму візіту, які адбудзецца 6 жніўня 2026 года.

Аляксандр Амяльчэня - Vatican News

Верталёт з Папам на борце вылеціць з Ватыкана каля 8.00 і праз паўгадзіны прызямліцца ў Санта-Марыя-дэлі-Анджэлі. На спартыўным полі "Migaghelli" Пантыфіка сустрэнуць мясцовы арцыбіскуп Фелічэ Акрока, а таксама прадстаўнікі мясцовых і рэгіянальных уладаў.

Пасля пераезду да базілікі Маці Божай Анёльскай Пантыфіка прывітае кіраўніцтва францішканскіх ордэнаў – айцы Масіма Фузарэлі, Карлас Альберта Траварэлі і Раберта Джэнуін.

Цэнтральная падзея – дыялог з моладдзю

Каля 8.45 на плошчы перад базілікай Маці Божай Анёльскай распачнецца сустрэча з удзельнікамі форуму "GO! Franciscan Youth Meeting 2026". Леў XIV адкажа на пытанні, якія яму зададуць маладыя людзі. Пазней ва ўнутраным дворыку кляштара Пантыфік прывітае прадстаўнікоў францішканскіх ордэнаў і біскупаў. Ён таксама сустрэнецца з чальцамі Нацыянальнага камітэта па святкаванні 800-годдзя смерці святога Францішка з Асізі

Кульмінацыяй візіту стане Эўхарыстыя

Каля 10.30 у базіліцы Маці Божай Анёльскай распачнецца Імша, падчас якой Леў XIV прамовіць гамілію. Плануецца, што каля 12.00 Папа пакіне храм у Асізі. Пасля развітання з уладамі каля верталёта Пантыфік вылеціць назад у Ватыкан, дзе яго прызямлення будуць чакаць каля 12.45.
 

30 ліпеня 2026, 14:38