Святы Айцец прыняў на аўдыенцыі прэзідэнта Карэі
Марыя Валодзіна - Vatican News
15 чэрвеня 2026 года Папа прыняў у ватыканскім Апостальскім палацы прэзідэнта Рэспублікі Карэя Лі Чжэ Мёна. Пасля сустрэчы са Святым Айцом кіраўнік дзяржавы правёў перамовы з Дзяржаўным сакратаром Яго Святасці кардыналам П'етра Паралінам і Сакратаром па адносінах з дзяржавамі і міжнароднымі арганізацыямі, арцыбіскупам Полам Рычардам Галахерам.
Падчас сардэчных перамоў у Дзяржаўным сакратарыяце бакі адзначылі добры ўзровень адносін паміж Святым Пасадам і Рэспублікай Карэя. Быў таксама падкрэслены станоўчы ўклад мясцовага Касцёла ў жыццё карэйскага грамадства, асабліва ў сферах адукацыі і сацыяльнага служэння.
Суразмоўцы абмеркавалі падрыхтоўку да будучых Сусветных дзён моладзі, а таксама шэраг пытанняў, звязаных з рэгіянальнай і міжнароднай сітуацыяй.
