Пошук

Аўдыенцыя Льва XIV для гендырэктара ЮНЕСКА Аўдыенцыя Льва XIV для гендырэктара ЮНЕСКА  (@Vatican Media)

Святы Айцец сустрэўся з генеральным дырэктарам ЮНЕСКА

Раніцай 5 чэрвеня 2026 года Папа прыняў на аўдыенцыі ў Ватыкане генеральнага дырэктара ЮНЕСКА Халеда Ахмеда аль-Анані Алі Эза. Сустрэча ў Дзяржсакратарыяце была прысвечана пытанням адукацыі, культурнай спадчыны і выклікам штучнага інтэлекту.

Марыя Валодзіна - Vatican News

Пасля размовы з Папам гендырэктар Арганізацыі Аб’яднаных Нацый па пытаннях адукацыі, навукі і культуры сустрэўся з Дзяржаўным сакратаром Яго Святасці кардыналам П’етра Паралінам, якога суправаджаў арцыбіскуп Пол Рычард Галахер, сакратар па адносінах з дзяржавамі і міжнароднымі арганізацыямі.

У ходзе цёплых перамоў у Дзяржаўным сакратарыяце бакі падкрэслілі добрыя адносіны паміж Святым Пасадам і ЮНЕСКА, адзначыўшы, што Пантыфік плануе наведаць штаб-кватэру гэтай арганізацыі ў верасні 2026 года ў межах свайго апостальскага падарожжа ў Францыю.

Асаблівая ўвага была нададзена неабходнасці спрыяць усебаковаму развіццю чалавечай асобы з дапамогай адукацыі. Гаворка таксама ішла пра магчымасці і выклікі, якія ўзнікаюць у сувязі з распаўсюджваннем штучнага інтэлекту.

У ходзе размовы была пацверджана важнасць адукацыі для садзейнічання міжкультурнаму дыялогу, які бакі разглядаюць як найважнейшы сродак умацавання міру. Суразмоўцы пацвердзілі таксама важнасць абароны сусветнай культурнай спадчыны.

Сустрэча Папы з Халедам аль-Анані
Сустрэча Папы з Халедам аль-Анані   (@Vatican Media)
05 чэрвеня 2026, 12:54