Пошук

Леў XIV у Мадрыдзе: сустрэча з падапечнымі дабрачынных структур

Другая частка першага дня візіту Святога Айца ў Мадрыд распачалася яго сустрэчай з людзьмі з інваліднасцю і хворымі, якімі апякуюцца каталіцкія дабрачынныя арганізацыі.

Аляксандр Панчанка – Vatican News

“Сёння пасля абеду, перад тым як пакінуць нунцыятуру ў Мадрыдзе, каб наведаць супрацоўнікаў і падапечных сацыяльнага праекта “CEDIA 24 Horas”, Папа Леў XIV сустрэўся з групай з каля 40 людзей з інваліднасцю і хворых, якімі апякуюцца розныя каталіцкія дабрачынныя арганізацыі і архідыяцэзія Мадрыда. Папа звярнуўся да іх з некалькімі словамі і, перш чым прывітаць кожнага асабіста, памаліўся разам з імі “Ойча наш”, - паведаміла Зала друку Святога Пасада.

 

06 чэрвеня 2026, 18:33