Папа Леў XIV адказвае на пытанні журналістаў у Кастэль-Гандольфа Папа Леў XIV адказвае на пытанні журналістаў у Кастэль-Гандольфа 

Папа: Калі мяне крытыкуюць за абвяшчэнне Евангелля, хай робяць гэта праўдзіва

Вяртаючыся з Кастэль-Гандольфа, Леў XIV адказаў на пытанні журналістаў і пракаментаваў заявы прэзідэнта ЗША. Ён падкрэсліў, што місія Касцёла – абвяшчаць Евангелле і прапаведаваць мір.

Марыя Валодзіна - Vatican News

"Місія Касцёла – абвяшчаць Евангелле, прапаведаваць мір. Калі хтосьці жадае крытыкаваць мяне за абвяшчэнне Евангелля, няхай робіць гэта праўдзіва", - адзначыў Леў XIV у размове з групай журналістаў, якія чакалі яго 5 мая 2026 года каля рэзідэнцыі на Віле Барберыні ў Кастэль-Гандольфа.

Гэтыя словы прагучалі ў адказ на просьбу пракаментаваць апошнія выказванні прэзідэнта ЗША Дональда Трампа аб тым, што Папа нібыта лічыць прымальным валоданне Іранам ядзернай зброяй, што падвяргае рызыцы ўсіх католікаў. Святы Айцец падкрэсліў: "Касцёл гадамі выступае супраць любой ядзернай зброі, тут няма ніякіх сумневаў”.

Папа падкрэсліў, што спадзяецца быць пачутым, бо Слова Божае мае каштоўнасць, і нагадаў, што з самага пачатку свайго пантыфікату заклікае: “Супакой вам!”.

Адносна сустрэчы з дзяржсакратаром ЗША Марка Рубіа, запланаванай на 7 мая, Пантыфік выказаў спадзяванне на "добры дыялог", які дазволіць “з даверам і адкрытасцю” лепш зразумець адзін аднаго”. "Думаю, што тэмы, з якімі ён прыбудзе, не сённяшнія. Паглядзім...", дадаў Леў XIV, маючы на ўвазе, што тэмы сустрэчы з Рубіа не абмяжуюцца апошнімі выказваннямі і будуць шырэйшымі.

06 мая 2026, 10:02