Пошук

Леў XIV прыняў на аўдыенцыі Прэзідэнта Рэспублікі Сінгапур Тармана Шанмугаратнама Леў XIV прыняў на аўдыенцыі Прэзідэнта Рэспублікі Сінгапур Тармана Шанмугаратнама  (@VATICAN MEDIA)

Аўдыенцыя для Прэзідэнта Сінгапура і перамовы ў Ватыкане

5 сакавіка 2026 года Леў XIV прыняў на аўдыенцыі Прэзідэнта Рэспублікі Сінгапур Тармана Шанмугаратнама, пасля чаго высокі госць правёў сустрэчу ў Дзяржаўным сакратарыяце.

Аляксандр Амяльчэня - Vatican News

Падчас візіту ў Дзяржаўны сакратарыят Прэзідэнт Сінгапура сустрэўся з Дзяржаўным сакратаром Яго Святасці, кардыналам П’етра Паралінам, якога суправаджаў арцыбіскуп Пол Рычард Галахер, сакратар па адносінах з дзяржавамі і міжнароднымі арганізацыямі.

Падчас візіту ў Дзяржсакратарыят
Падчас візіту ў Дзяржсакратарыят   (@Vatican Media)

Як паведамляе Зала Друку, падчас сардэчных перамоў у Дзяржсакратарыяце былі адзначаны добрыя адносіны паміж Апостальскай Сталіцай і Сінгапурам. Асобнае прызнанне атрымала гарманічнае суіснаванне розных культур і рэлігій у краіне, а таксама ўклад Каталіцкага Касцёла ў агульнае дабро грамадства.

Размова таксама выйшла на глабальны ўзровень, закрануўшы актуальныя выклікі сучаснасці. Адбыўся абмен думкамі па міжнароднай і рэгіянальнай сітуацыі. Бакі падкрэслілі жыццёвую важнасць падтрымкі і абнаўлення існуючых механізмаў шматбаковай сістэмы для забеспячэння стабільнасці і міру.
 

05 сакавіка 2026, 14:36