Пантыфік: Евангелле вучыць роўнай годнасці мужчын і жанчын
Заклік з нагоды Міжнароднага дня жанчын Пантыфік скіраваў падчас сустрэчы з вернікамі на малітве “Анёл Панскі”, якая прайшла 8 сакавіка 2026 года на Плошчы Святога Пятра ў Ватыкане.
Аляксандр Панчанка - Vatican News
“Давайце адновім наша абавязацельства, якое для нас, хрысціян, грунтуецца на Евангеллі, прызнанаваць роўную годнасць мужчыны і жанчыны”, - заахвоціў Святы Айцец.
Леў XIV з жалем заўважыў, што “многія жанчыны з самага маленства па-ранейшаму падвяргаюцца дыскрымінацыі і церпяць розныя формы гвалту”. “Ім асаблівым чынам адрасую маю салідарнасць і малітву”, - падкрэсліў на заканчэнне звароту Пантыфік.
08 сакавіка 2026, 15:00
