Пошук

Прэзідэнт Каба-Вердэ здзейсніў візіт у Ватыкан

Палітычны лідар Каба-Вердэ наведаў Ватыкан. Галоўнымі мэтамі перамоў сталі адносіны паміж Апостальскай Сталіцай і краінай, уклад Касцёла ў жыццё мясцовага грамадства, а таксама пытанні бяспекі ў Заходняй Афрыцы.

Аляксандр Панчанка – Vatican News

14 лютага 2026 года Леў XIV прыняў на аўдыенцыі прэзідэнта Каба-Вердэ Жазэ Улісеша Карэа-і-Сілва. Затым палітык сустрэўся з кардыналам-дзяржсакратаром П’етра Паралінам, якога суправаджаў арцыбіскуп Пол Рычард Галахер, сакратар па адносінах з дзяржавамі і міжнароднымі арганізацыямі.

Падчас сардэчных размоў у Дзяржаўным сакратарыяце падкрэсліваліся добрыя адносіны паміж Святым Пасадам і Каба-Вердэ, з асаблівай увагай на ўклад Каталіцкага Касцёла ў жыццё дзяржавы і рэалізацыю двухбаковага Пагаднення, ратыфікаванага ў 2014 годзе. Закраналіся таксама некаторыя аспекты грамадскай і эканамічнай сітуацыі краіны.

Бакі абмяняліся поглядамі на актуальную рэгіянальную сітуацыю, асабліва ў частцы пытанняў бяспекі ў Заходняй Афрыцы, паведаміла афіцыйнае камюніке Залы Друку Апостальскай Сталіцы.
 

14 лютага 2026, 13:53