Прэзідэнт Каба-Вердэ здзейсніў візіт у Ватыкан
Аляксандр Панчанка – Vatican News
14 лютага 2026 года Леў XIV прыняў на аўдыенцыі прэзідэнта Каба-Вердэ Жазэ Улісеша Карэа-і-Сілва. Затым палітык сустрэўся з кардыналам-дзяржсакратаром П’етра Паралінам, якога суправаджаў арцыбіскуп Пол Рычард Галахер, сакратар па адносінах з дзяржавамі і міжнароднымі арганізацыямі.
Падчас сардэчных размоў у Дзяржаўным сакратарыяце падкрэсліваліся добрыя адносіны паміж Святым Пасадам і Каба-Вердэ, з асаблівай увагай на ўклад Каталіцкага Касцёла ў жыццё дзяржавы і рэалізацыю двухбаковага Пагаднення, ратыфікаванага ў 2014 годзе. Закраналіся таксама некаторыя аспекты грамадскай і эканамічнай сітуацыі краіны.
Бакі абмяняліся поглядамі на актуальную рэгіянальную сітуацыю, асабліва ў частцы пытанняў бяспекі ў Заходняй Афрыцы, паведаміла афіцыйнае камюніке Залы Друку Апостальскай Сталіцы.
