Пошук

Зімовая Алімпіяда-2026 у Мілане і Карціна-д’Ампеца Зімовая Алімпіяда-2026 у Мілане і Карціна-д’Ампеца 

Папа: няхай Алімпіяда спрыяе гасціннасці, салідарнасці і міру

З нагоды прыбыцця ў Міланскую архідыяцэзію “Крыжа спартсменаў” Папа накіраваў мітрапаліту Мілана тэлеграму, запэўніўшы яго ў сваіх малітвах за Алімпійскія гульні і іх удзельнікаў.

Марыя Валодзіна - Vatican News

Увечары 29 студзеня 2026 года члены ватыканскага спартыўнага клуба “Athletica Vaticana” даставілі Алімпійскі і паралімпійскі крыж у старажытную міланскую Базіліку святой Бабілы. Падчас XXV зімовых Алімпійскіх гульняў гэты храм стане касцёлам і душпастырскім цэнтрам атлетаў.

З гэтай нагоды Леў XIV скіраваў на імя арцыбіскупа Мілана Марыа Дэльпіні тэлеграму за подпісам Дзяржаўнага сакратара, кардынала П'етра Параліна. У ёй Папа спадзяецца, “што гэтая важная падзея абудзіць пачуцці сяброўства і братэрства, умацоўваючы ўсведамленне каштоўнасці спорту на службе інтэгральнаму развіццю чалавека”.

“Святы Айцец запэўнівае у сваіх малітвах аб тым, каб гэтыя дні здаровага спартыўнага спаборніцтва паспрыялі будаўніцтву мастоў паміж культурамі і народамі, садзейнічалі гасціннасці, салідарнасці і міру”, - гаворыцца ў тэлеграме.

30 студзеня 2026, 12:38