Святы Айцец сустрэўся з пілігрымамі з "зялёнага сэрца Італіі"
Аляксандр Амяльчэня - Vatican News
"Вы прайшлі праз Святую Браму, пераход праз якую ў прабачэнні стаў для кожнага з вас пачаткам новага жыцця", - сказаў Леў XIV, падкрэсліваючы, што паломніцтва – гэта знак духоўнага абнаўлення.
Святы Айцец ацаніў прыгажосць Умбрыі, называючы яе "зялёным сэрцам Італіі" з яе раскошнай прыродай, багатай мастацкай спадчынай і шматвяковай традыцыяй святасці.
"Па вашых землях хадзілі містыкі і пакутнікі, паэты і тэолагі, пустэльнікі, жанчыны, поўныя веры, маладыя людзі, якія з эпохі ў эпоху перадавалі тую ж спадчыну – Евангелле Езуса", - падкрэсліў Папа.
Ён таксама нагадаў, што з духоўнай крыніцы гэтага рэгіёна чэрпаў натхненне малады святы Карла Акуціс, кананізаваны ў мінулую нядзелю, што сведчыць пра жывую традыцыю святасці.
Цытуючы святога Паўла VI, Папа заахвоціў вернікаў цаніць прыгажосць, якая іх акружае, і станавіцца яе абвяшчальнікамі.
На заканчэнне Святы Айцец запрасіў удзельнікаў паломніцтва перажыць Эўхарыстыю з удзячнасцю і гатоўнасцю стаць місіянерамі любові і міру.
