Папа з пілігрымамі з італьянскай Умбрыі Папа з пілігрымамі з італьянскай Умбрыі  (@Vatican Media)

Святы Айцец сустрэўся з пілігрымамі з "зялёнага сэрца Італіі"

13 верасня 2025 года ў ватыканскай базіліцы Святы Айцец сустрэўся з пілігрымамі з Умбрыі, падкрэсліваючы духоўную каштоўнасць юбілейнага паломніцтва і багатую спадчыну святасці гэтага рэгіёна.

Аляксандр Амяльчэня - Vatican News

"Вы прайшлі праз Святую Браму, пераход праз якую ў прабачэнні стаў для кожнага з вас пачаткам новага жыцця", - сказаў Леў XIV, падкрэсліваючы, што паломніцтва – гэта знак духоўнага абнаўлення.

Святы Айцец ацаніў прыгажосць Умбрыі, называючы яе "зялёным сэрцам Італіі" з яе раскошнай прыродай, багатай мастацкай спадчынай і шматвяковай традыцыяй святасці.

"Па вашых землях хадзілі містыкі і пакутнікі, паэты і тэолагі, пустэльнікі, жанчыны, поўныя веры, маладыя людзі, якія з эпохі ў эпоху перадавалі тую ж спадчыну – Евангелле Езуса", - падкрэсліў Папа.

Папа падчас сустрэчы з пілігрымамі з італьянскай Умбрыі
Папа падчас сустрэчы з пілігрымамі з італьянскай Умбрыі   (@Vatican Media)

Ён таксама нагадаў, што з духоўнай крыніцы гэтага рэгіёна чэрпаў натхненне малады святы Карла Акуціс, кананізаваны ў мінулую нядзелю, што сведчыць пра жывую традыцыю святасці.

Цытуючы святога Паўла VI, Папа заахвоціў вернікаў цаніць прыгажосць, якая іх акружае, і станавіцца яе абвяшчальнікамі.

На заканчэнне Святы Айцец запрасіў удзельнікаў паломніцтва перажыць Эўхарыстыю з удзячнасцю і гатоўнасцю стаць місіянерамі любові і міру.
 

13 верасня 2025, 12:22