Пошук

Cookie Policy
The portal Vatican News uses technical or similar cookies to make navigation easier and guarantee the use of the services. Furthermore, technical and analysis cookies from third parties may be used. If you want to know more click here. By closing this banner you consent to the use of cookies.
I AGREE
НЕШПАРЫ НА ЛАЦІНСКАЙ МОВЕ
Расклад Падкасты
Ілюстрацыйнае фота Ілюстрацыйнае фота 

Святы Айцец адказаў на пытанне жанчыны, якой здрадзіў муж

Часопіс “Piazza San Pietro” апублікаваў адказ Францішка на ліст жанчыны, якая зведала здраду мужа. “Прабачэнне – гэта свабодны, асабісты акт, які чэрпае сілу ў Святым Духу, міласэрнасці і любові Бога”, - напісаў Папа.

Марыя Валодзіна - Vatican News

12 сакавіка 2025 года на старонках часопіса "Piazza San Pietro" Пантыфік адказаў на пытанне чытачкі аб тым, ці варта дараваць мужу “недаравальнае”. “Мой муж здраджвае мне, ці правільна працягваць яго прабачаць?” – спытала жанчына.

“Дараваць нялёгка, асабліва калі вы адданыя ў каханні, у словах, у даверы”, - напісаў Святы Айцец. Ён нагадаў, што ў Евангеллі Езус заклікае дараваць заўсёды: “Бог заўсёды даруе і хоча, каб мы рабілі тое ж самае”.

Францішак падкрэсліў, што гісторыя кожнага сужэнства ўнікальная, а прабачэнне – гэта свабодны, асабісты акт, які чэрпае сілу ў Святым Духу, міласэрнасці і любові Бога”.

Папа прызнаў, што ў некаторых выпадках, такіх як “вялікая несправядлівасць, насілле або хранічная непавага”, развод можа быць непазбежным ці нават маральна неабходным, для таго каб абараніць больш слабага сужонка ці маленькіх дзяцей ад траўм, насілля, прыніжэння і эксплуатацыі. “Вы просіце знак, каб зразумець, што дараваць недаравальнае – правільна. Так, гэта правільна, але не адзінае, што трэба зрабіць”, - напісаў Святы Айцец.

Францішак параіў чытачцы перачытаць "Amoris Laetitia". Каханне ў сужэнстве павінна заўсёды ўдасканальвацца, гледзячы на Езуса, Марыю, гімн міласэрнасці святога Паўла. Калі ў шлюбе ёсць сапраўдная любоў, яна здольная вылечыць любыя раны і аднавіць адносіны, - адзначыў Святы Айцец.

Папа прапанаваў жанчыне паспрабаваць разам з мужам звярнуцца па псіхалагічную падтрымку ці кансультацыю. У парафіях праводзяць такія сустрэчы для пар, якія сутыкнуліся з цяжкасцямі ў сужэнстве. З малітвай і прабачэннем “дабро расце і можа перамагчы любое зло”. “Я буду маліцца за Вас, Каця, і за Ваша сужэнства. І Вы не забывайце маліцца за мяне”, - напісаў напрыканцы ліста Францішак.

12 сакавіка 2025, 14:50
Prev
March 2025
SuMoTuWeThFrSa
      1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
3031     
Next
April 2025
SuMoTuWeThFrSa
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
27282930