Пошук

Cookie Policy
The portal Vatican News uses technical or similar cookies to make navigation easier and guarantee the use of the services. Furthermore, technical and analysis cookies from third parties may be used. If you want to know more click here. By closing this banner you consent to the use of cookies.
I AGREE
"Miserere" in Re minore, per soli, coro, violino, clarinetto, corno e orchestra
Расклад Падкасты
Папа Францішак. Ілюстрацыйнае фота Папа Францішак. Ілюстрацыйнае фота  (Vatican Media)

Папа адказаў на ліст маці, якая згубіла сына ў дарожным здарэнні

На старонках часопіса Piazza San Pietro Папа Францішак адказаў на ліст італьянкі, якая перажыла вялікую трагедыю – гібель у дарожным здарэнні свайго 21-гадовага сына.

Аляксандр Панчанка - Vatican News

Святы Айцец заўважыў, што боль страты ўласнага дзіцяці настолькі моцны, што нават не існуе слова, каб назваць бацькоў, якія перажылі яго. “Жонка, якая згубіла мужа – удава. Муж, які згубіў жонку – удавец. Дзіця, якое згубіла бацькоў – сірата. Але для бацькоў, якія страцілі дзіця, такой назвы няма”, – напісаў Святы Айцец.

Папа, глыбока крануты болем маці, параіў ёй слухаць уласнае сэрца, у якім заўсёды прамаўляе Бог. “Езус, які плача разам з намі, сее ў нашым сэрцы ўсе адказы, што мы шукаем”, - напісаў ён, працытаваўшы таксама словы святога Яна Паўла ІІ пра тое, што “не існуе такога зла, якое Бог не мог бы перамяніць у яшчэ большае дабро”.

У новым нумары ватыканскага часопіса, таксама апублікаваны аповед кардынала Чарльза Бо, арцыбіскупа Янгона, пра сітуацыю ў М’янме і дзейнасць Касцёла ў гэтай краіне; артыкул сястры Сымоны Брамбілы, прэфекткі Дыкастэрыі па справах Інстытутаў кансэкраванага жыцця і Таварыстваў апостальскага жыцця, пра досвед малітвы, якія ператварае людзей у братоў і сясцёр; а таксама інтэрв’ю з італьянскім мастаком Маўрыцыа Катэланам, прысвечаным тэме правакацыйнай творчасці.
 

27 лютага 2025, 11:19
Prev
April 2025
SuMoTuWeThFrSa
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
27282930   
Next
May 2025
SuMoTuWeThFrSa
    123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031